Полацкае княства: ад племяннога аб’яднання да калыскі беларускай дзяржаўнасці. 13 выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma. org «Гісторыя за 5 хвілін». У чарговым выпуску гаворка ідзе пра гісторыю Полацкага княства ад першай згадкі ў летапісе і да XIII стагоддзя.


Як аб’яднанае племя крывічоў-палачанаў змагло пераўтварыцца ў буйное і моцнае княства, стаць цэнтрам усходняга славянства? Чаму Полацкае княства не падпарадкавалася Кіеўскаму? Хто з князёў пакінуў сталец у Кіеве дзеля вяртання ў родны Полацк, каб далей развіваць свой горад? Які дзяржаўны строй быў у Полацкім княстве? Падрабязна на гэтыя пытанні і не толькі адказвае доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч у новым відэа праекта.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў.

У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Наступны раз гаворка пойдзе пра гісторыю іншага княства, што ўзнікла на гандлёвым шляху ў Заходнюю Еўропу, а летапісная назва яго паходзіць ад моцнай жывёлы — тура.


Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.