У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і ягоным паплечнікам. Фотафакт

Сёння — 160 гадавіна пакарання смерцю беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Помнік, што паўстаў насупраць уваходу ў Францішканскі касцёл, нагадвае пра прысягу паўстанцаў перад Богам і Радзімай, што адбылася тут перад пачаткам Студзенскага паўстання.


Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

Помнік паўстаў з ініцыятывы літоўскіх і польскіх каталікоў.

Ва ўрачыстай імшы з нагоды адкрыцця ўзялі ўдзел і беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой.

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

На адкрыцці было шмат польскіх харцэраў, актывістаў польскага саюза на Літве, літоўскіх моладзевых каталіцкіх арганізацый, вайскоўцаў, былі і літоўскія палітыкі. Прыйшла калона вайскоўцаў НАТА.

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

Беларуская суполка была прадстаўлена невялікай колькасцю актывістаў, але дзе-нідзе можна было ўбачыць і нашыя нацыянальныя сцягі.

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam

Pomnik Kastusiu Kalinoŭskamu i jahonym papliečnikam