У Сенніцы ўсталявалі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы

У Сенніцы ў Мінскім раёне ўсталявалі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы Алімпіяды Сонцавай. Надпіс на ім беларускамоўны. Зрабілі гэта працаўнікі мясцовай школы, якая носіць імя народнага паэта Беларусі, піша «Еўрарадыё».


Pomnik na mahilie Alimpijady Soncavaj
Помнік на магіле Алімпіяды Сонцавай / senica.minsk-roo.gov.by

Да нядаўняга часу магіла настаўніцы была занядбаная. Цяпер жа добраўпарадкаваная і тэрыторыя каля яе.

Сенніцкія педагогі падкрэсліваюць, што Алімпіяда Сонцава «стала сімвалам таго, як настаўнік можа адыграць ключавую ролю ў станаўленні асобы свайго вучня». Яна выкладала ў Сенніцкай школе і першая заўважыла здольнасці ў будучага паэта.

Pomnik na mahilie Alimpijady Soncavaj