Помнік на скуры. Топ-7 тату з Каліноўскім

Пакуль улады вагаюцца наконт прызнання Кастуся Каліноўскага нацыянальным героем, а Паўстання 1863 года – адной з ключавых падзеяў нашай гісторыі, беларусы смела набіваюць сабе на скуры партрэты “Яські Гаспадара з-пад Вільні” ды іншыя сімвалы таго памятнага чыну.

Увосень на могілках Роса ў Вільні мае прайсці ўрачыстае перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863–1864 гадоў. З вялікай імавернасцю можна сказаць, што сярод іх будуць і парэшткі Кастуся Каліноўскага. Падзея, безумоўна, знакавая як для Польшчы і Літвы, так і для Беларусі. Тым не менш у Беларусі на афіцыйным узроўні так і не разабраліся, што рабіць з асобай правадыра ды феноменам Паўстання: ушаноўваць, ганьбіць, замоўчваць, забываць альбо бясконца “разбірацца”…

Сёння ў Беларусі ёсць усяго адзін помнік Каліноўскаму, які знаходзіцца ў Свіслачы на поўдні Гарадзеншчыны. І той быў пастаўлены яшчэ за часамі СССР, калі правадыра Паўстання спрабавалі ўпісаць у “класава-сацыяльны” канон змагароў з царызмам. Пакуль жа ўлады “разбіраюцца”, вобраз Каліноўскага, які даўно перарос маштаб рэальнай асобы, стаў героем не толькі мастацкіх, паэтычных і музычных твораў, але і… папулярным сюжэтам для татуяванняў сярод патрыятычнай публікі рознага ўзросту. Атрымаўся такі сабе народны помнік – на скуры.

Давайце глянем на некаторыя тату ды паслухаем матывацыі нашых суайчыннікаў, якія іх носяць.

Пратэст супраць скажэння гісторыі

“Тату з Каліноўскім было свайго роду пратэстам супраць таго, як перад угодкамі Паўстання, яшчэ ў 2013 годзе, пачалі з’яўляцца публікацыі, дзе даводзілася, што Каліноўскі, маўляў, ніякі не герой, – тлумачыць Вова. – Такое вось скажэнне гісторыі. Тады я звярнуўся да свайго сябра Кавальскага з просьбай зрабіць тату. Яму тая ідэя вельмі спадабалася, нават грошай не ўзяў” (смяецца).

1. Каліноўскі на грудзях Вовы (фота Сяргея Гудзіліна).jpg

Каліноўскі на грудзях Вовы (фота Сяргея Гудзіліна)

 “За свабоду трэба біцца як Каліноўскі!”

“Мая матывацыя простая: за свабоду трэба біцца, і Кастусь Каліноўскі ўласным прыкладам паказаў, як! – упэўнены Павел. – Такім чынам тату з выявай героя і апынулася на маёй скуры. Акрамя партрэта Кастуся маю таксама выяву герба Паўстання 1863 года – гэта своеасаблівы знак пашаны ўсім паўстанцам, якія падняліся ўсяго толькі з перакаванымі косамі, супраць магутнай арміі ворага”.

2. Татуяванні Паўла - Каліноўскі і герб Паўстання (1).jpg

Татуяванні Паўла - Каліноўскі і герб Паўстання

2. Татуяванні Паўла - Каліноўскі і герб Паўстання (2).jpg

Татуяванні Паўла - Каліноўскі і герб Паўстання


“На дзяржаўным узроўні памяць замоўчваецца і размываецца”

Аляксандр не рабіў сабе партрэтаў Каліноўскага ці іншых лідараў паўстання, але набіў “безыменнага касінера” і адзін з лозунгаў, папулярных пасля паразы Паўстання: Gloria victis (“Слава пераможаным”). Хлопец тлумачыць, што хацеў ушанаваць памяць пра падзеі ды людзей, якая “на дзяржаўным узроўні замоўчваецца і размываецца”.

3. 'Невядомы касінер' ды Gloria Victis на скуры Аляксандра (2).jpg

Gloria Victis на скуры Аляксандра

3. 'Невядомы касінер' ды Gloria Victis на скуры Аляксандра (1).jpg

'Невядомы касінер' ды Gloria Victis на скуры Аляксандра

Надпісы лацінкай – як у “Мужыцкай праўдзе”

“Сваё тату я зрабіў у юбілейны 2013 год, – распавядае Макс. – Цэнтральны элемент кампазіцыі – сэрца касінера, абвінутае бел-чырвона-белай стужкай. Побач надпісы “Касінер” і “Вернасць да смерці”. Дарэчы, надпісы зробленыя на беларускай лацінцы, на якой друкавалася і “Мужыцкая праўда”. Для мяне гэта сімвалы адданасці сваім ідэям і Беларусі”.

4. Надпісы лацінкай, сэрца і ружы - тату Макса.jpg

Надпісы лацінкай, сэрца і ружы - тату Макса

“Ідэі паўстання жывуць і натхняюць сёння”

“Я чалавек заангажаваны, – усміхаецца Дар’я. – Навучаюся на гістарычным факультэце БДУ, таму, зразумела, цікаўлюся гісторыяй. І яшчэ мне вельмі падабаюцца татуяванні ў прынцыпе, дык чаму б не аб’яднаць інтарэсы. Паўстанне праходзіла пад лозунгамі, якія мне блізкія: “Свабода, Роўнасьць, Незалежнасьць”. Хай паўстанне фактычна пацярпела паразу, затое ідэі жывуць і натхняюць сёння. І акурат у гэтым, на маю думку, ягоная перамога”.

5. Паўстанне як крыніца натхнення для студэнткі БДУ Дар'і.jpeg

Паўстанне як крыніца натхнення для студэнткі БДУ Дар'і

6.      Нагадаць дзяржаве запавет Каліноўскага

“Галоўнай матывацыяй зрабіць падобнае тату быў пратэст, – тлумачыць Алесь. – Спроба нагадаць дзяржаве запавет Каліноўскага, якім яна цяпер грэбуе: “Не народ для ўрада, а ўрад для народа”. Хочацца, каб людзі, якія бачаць тату, памяталі герояў, што змагаліся за незалежнасць, свабоду і роўнасць. Каб таксама натхняліся і займалі больш актыўную грамадзянскую пазіцыю”.

6. 'Ні халопа, ні пена' - сацыяльны маніфест Каліноўскага на руцэ Алеся.jpg

'Ні халопа, ні пена' - сацыяльны маніфест Каліноўскага на руцэ Алеся

“Захоўвайце спакой ды вастрыце косы”

У Віктара Цыркунова, які сам тату-майстар, на грудзях партрэт Каліноўскага на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Паводле майстра, ягонай матывацыяй была не толькі павага да мінулага, але і неабыякавасць да падзеяў сённяшняга дня ды будучыні нашай краіны. Нездарма пад партрэтам красамоўны і заўсёды актуальны подпіс: “Захоўвайце спакой ды вастрыце косы”.

7. 'Захоўвайце спакой ды вастрыце косы' на грудзях у тату-майстра Віктара.jpg

'Ні халопа, ні пена' - сацыяльны маніфест Каліноўскага на руцэ Алеся

Іншыя тату на тэму Каліноўскага:

Такое тату мае сябар гурта Brutto з мянушкай 'Бразіл'.jpg

Такое тату мае сябар гурта Brutto з мянушкай 'Бразіл'

Іншыя татуяванні на тэму (1).jpg

Іншыя татуяванні на тэму (2).jpg

Іншыя татуяванні на тэму (3).jpg

Іншыя татуяванні на тэму (4).jpg

Іншыя татуяванні на тэму (5).jpg

Іншыя татуяванні на тэму (6).jpg

Іншыя татуяванні на тэму (7).jpg

Дзяніс Жыгавец, Алесь Кіркевіч

фота з сацыяльных сетак герояў