У інтэрнэце збіраюць подпісы пад петыцыяй за ўсталяванне помніка Уладзіславу Сыракомлі ў Навагрудку

10.09.2024 Культура

Жыхары і госці Навагрудка стварылі петыцыю, адрасаваную Навагрудскаму райвыканкаму, з прапановай усталяваць у горадзе помнік выдатнаму беларускаму паэту, краязнаўцу, гісторыку літаратуры, перакладчыку Уладзіславу Сыракомлі. Аўтары петыцыі лічаць, што ў Навагрудку, дзе жыў і працаваў Уладзіслаў Сыракомля, яго імя не ўшанавана належным чынам.


Сыракомля.png
Уладзіслаў Сыракомля. Партрэт зроблены каля 1854 года. Фота з Вікіпедыі

Паэт правучыўся тры гады ў Нясвіжы і прыехаў заканчваць навучанне ў Навагрудскай дамініканскай школе, сцены якой памяталі Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Скончыўшы пяты клас, ён вярнуўся да бацькоў.

Помнік-бюст паэту ўсталяваны ў парку ў Нясвіжы. У Нясвіжскім касцёле Божага Цела знаходзіцца мемарыяльная дошка Уладзіславу Сыракомлю. А ў Навагрудку пра паэта нагадвае толькі адна з вуліц.

Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч (1823–1862), вядомы нам пад літаратурным псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля, пісаў свае творы на польскай мове. На сённяшні дзень вядома толькі два ягоныя вершы на беларускай мове — «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды...». Тым не менш яго творчаць моцна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратуры новага часу.

Збор подпісаў пад петыцыяй з прапановай усталяваць помнік Уладзіславу Сыпакомлі ў Навагрудку трывае да 18 верасня. Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

Чытайце яшчэ:

Дзе шукаць беларускія вершы Уладзіслава Сыракомлі?