Новая стужка рэжысёраў Жака Пярэна і Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкi» i «Акiяны»
З 9 па 15 лютага 2017 у кінатэатры «Мір» у рамках праекта Cinemascope новая дакументальная стужка рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкi» i «Акiяны».
У кінатэатры «Мір» фільм дэманструецца з беларускай агучкай.
Пазакадравы тэкст у фiльме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, якi знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.
Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымi лясамi, дзе непадзельна ўладарылi зубры, лiсы, ваўкi, ласi i аленi. Iх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, які сягаў праз увесь кантынент i сэрца якога знаходзiлася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзiным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямнiц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай чалавечай рукой прыроды.
Фiльм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, распачаты дакументальнымi блакбасцерамi «Птушкi» i «Акiяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэлiктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.
Захапляльныя здымкi жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робiць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кiнематаграфiчныя ўражаннi i надзвычайны адукацыйны досвед.
ПОРЫ ГОДА | Les Saisons
Францыя, 2015, дакументальны, 97 хв.
Рэжысёры: Жак Пярэн, Жак Клюзо
У ролях: алень, зубр, мядзведзь, воўк, сава, дзiк i iншыя
Расклад сеансаў:
9 лютага (чц) 18:40
10 лютага (пт) 19:10
11 лютага (сб) 12:00, 14:50
12 лютага (нд) 12:00, 14:50
13 лютага (пн) 19:10
14 лютага (аў) 17:00
15 лютага (ср) 19:20
Кошт квітка: 4,5 р.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн на сайце https://kinominska.by/movie/1836
Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)
Падрабязнасці на Facebook («Поры года» з 9 лютага к/т Мір) https://www.facebook.com/events/378243632535446
Усе навіны праекта Cinemascope:
https://www.facebook.com/cinemascope.by
https://www.vk.com/cinemascope_by