7 лютага ў Мінску распачынаецца другая палова чацвертага сезона Пошука гульнёй ад каманды “ДА?!”.
Горад паўстане перад вамі ў новым ракурсе, з іншага боку, не такім, якім вы звыкліся бачыць яго кожны дзень. Замест будзённых шэрых вуліц вы адкрыеце стракаты свет незвычайных мясцінак гораду, станоўчыя эмоцыі, хвіліны экстрыму ды новыя знаёмствы і веды. Будзем радыя новым сустрэчам, а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!
Пошук – гэта гарадскі экшн з разгадваннем велізарнай колькасці рэбусаў і загадак, вар’яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазітыўных эмоцый і паглыбленым спазнаннем гораду! Пошук з’явіўся ў Мінску 3 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, падобным да нашай. Пошук вылучаецца тым, што нашыя заданні звязаныя ў першую чаргу з гісторыяй і культурай гораду, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары звязаныя моцнымі сяброўскімі стасункамі.
Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сімвалічны грашовы ўнёсак – 10 000 рублёў ад каманды – ды забаранілі карыстанне асабістым аўтатранспартам.
Падаць заяўку можна, напісаўшы нам на e-mail: poszuk@gmail.com. У лісце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.
Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытанні па тэлефонах: +37529-753-03-12 (Сяргей) і +37529-629-63-37 (Лёша).