• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.09.2017 | Адукацыя

Працуем у камандзе! Праграмы для сумеснай працы

Працуеце ў калектыве? Распрацоўваеце камандай нейкі праект? Тады вы дакладна сутыкаліся з праблемай падзелу працы, яе адсочвання і абмеркавання. Даводзіцца шмат чаго дзе запісваць, трымаць у галаве і перыядычна трэсці астатніх, каб дамагчыся выніку. Але дзякуючы спецыяльным сэрвісам вы зможаце нашмат прасцей арганізоўваць сумесную працу. Толькі папярэджваем: вынік залежыць толькі ад вас. Ніякая праграма не заменіць плённай працы.


Asana

 Даволі простая праграма для сумеснай працы. Тут толькі асноўнае: падзел на праекты, замацаванне задач за пэўным чалавекам, адсочванне выканання, а таксама ўнутраны чат. Таксама сярод бясплатных функцый ёсць прымітыўны пошук. Праграма мае просты, але прыемны дызайн. У інтэрфейсе таксама нічога лішняга, таму засвоіць праграму зможа кожны. Але бясплатная версія дае ліміт – не больш за 15 чалавек у адзін праект. Хочацца больш функцый і анліму – давядзецца плаціць. Цана аднаго карыстальніка складае 10 даляраў на месяц. Дарагавата ці не – вырашаць вам!

З падтрымкай аперацыйных сістэм тут усё традыцыйна: вэб-версія, IOS і Android.

Старонка сэрвісу: https://asana.com/


Meister task

 Умоўна бясплатная платформа для сумеснай працы. У адрозненне ад мінулай праграмы, тут няма ліміту на колькасць чалавек. Цікавая плюшка Meister task – функцыя бягучых мэтаў. То бок вы можаце змясціць у спецыяльнай укладцы прыярытэтныя задачы, а вашы калегі змогуць самі абраць, чым ім займацца. Таксама ў праграме можна каментаваць і абмяркоўваць усе задачы, якія будуць узнікаць падчас працы. Платная версія пашырае магчымасці прафесійнай працы. За 8,33 даляра з чалавека вы атрымаеце нелімітаваную інтэграцыю з рознымі сэрвісамі: Dropbox, Google Disc і г.д. Яшчэ дадаецца магчымасць далучаць большыя файлы, аўтаматызацыя і іншыя прыемныя прафесійныя рэчы. Праграма даступна для асноўнага шэрагу аперацыйных сістэм: IOS, Mac, Android i Windows.  Сам інтэрфейс і дызайн прыемны і просты, таму вялікіх складанасцяў у засваенні ўзнікаць не павінна.

Старонка сэрвісу: https://www.meistertask.com/ru


Trello

 Бадай, самая простая і зручная праграма для планавання і размеркавання працы ў камандзе. Першапачаткова вам даецца тры спісы: «трэба зрабіць», «у працэсе» і «зроблена». Каб пачаць працу, трэба ўсяго толькі дадаць удзельнікаў і запоўніць калонкі задачамі. Калі ёсць патрэба, можна стварыць дадатковыя калонкі і/ці крыху іначай настроіць пляцоўку. Кожную задачу можна каментаваць. Бясплатная версія дае магчымасць дадаць адно з двух паляпшэнняў: каляндар альбо магчымасць галасаваць. Калі што, іх можна у любы час пераключаць. Ліміт памеру 1 файла – 10 МБ. Калі хочаце інтэграцыі з іншымі сэрвісамі, поўныя налады, статыстыку і г.д., то цана прэміум-версіі – 10 даляраў з чалавека. Асноўныя платформы Trello падтрымлівае, а для астатніх ёсць вэб-версія.

Спасылка на сэрвіс: https://trello.com/home


Redbooth

 Закрывае нашу падборку англамоўная, але простая ў карыстанні праграма Redbooth. У яе таксама ёсць платная версія, але бясплатныя магчымасці ўражваюць: падтрымка да 5 працоўных прастораў, 2 ГБ вольнай прасторы для файлаў, падтрымка паштовых рассылак, інтэграцыя з Google Disc, Dropbox і г.д. Пашыраная версія каштуе 5 даляраў з чалавека на месяц, што таксама даволі танна ў параўнанні з канкурэнтамі.

Падтрымкі рускай і беларускай мовы няма, але для засваення праграмы дастаткова базавага ведання англійскай. У дадатак, пры першым карыстанні сэрвіс праводзіць навучанне ў выглядзе падказак і картак, таму нават не давядзецца засвойваць усё самому. У праграме ўвогуле нічога лішняга няма, нават дызайн без нейкіх упрыгожанняў. Але пры гэтым выгляд прыемны і ў працоўным настроі.

Даступныя платформы: web, IOS, Android.

Спасылка на сэрвіс: https://redbooth.com/

 

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип