Працы беларускага мастака Алеся Пушкіна выстаўлены ў Варшаве

06.09.2021 Мастацтва

Працы беларускага мастака Алеся Пушкіна цяпер можна паглядзець на выставе Sztuka Polityczna («Палітычнае мастацтва») у Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» у Варшаве, разам з працамі 27 іншых вядомых мастакоў свету, паведамляе radiosvaboda.


photo_2021-09-05_16-06-24.jpg

Выстава арганізаваная дацкім мастацкім холам ЛЭСЁ ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Польшчы і іншымі культурнымі арганізацыямі і будзе працаваць па 16 студзеня 2022 года.

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка, яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за «ўчыненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму», праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

photo_2021-09-05_16-04-59.jpg

photo_2021-09-05_16-09-43.jpg

photo_2021-09-05_16-06-15.jpg

photo_2021-09-05_16-07-15.jpg