Праваабаронцу Насту Лойка зноў арыштавалі на 15 сутак

Паведамляецца, што нібыта пасля выхаду з мінулых сутак Наста пачала «паводзіць сябе абуральна», за што і была зноў затрыманая. Судовы працэс праходзіў па Skype.


photo_2022-09-22_12-11-47.jpg

Як нагадвае «Новы час», Насту Лойка затрымалі 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы «В*сны» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Насту абвінавацілі нібыта ў «дробным хуліганстве», за гэта суд на наступны дзень, 7 верасня, пакараў яе 15 суткамі арышту. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту Наста на волю не выйшла.