Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Сотні тысяч палонных, палаючыя самалёты, танкі, якія не заводзяцца… Як стаў магчымы грандыёзны правал савецкай абароны ў 1941 годзе? Ці планаваў сам Сталін вайну супраць Захаду? Ці чуў папярэджанні, што на яго хутка нападуць? Ноч з 21 на 22 чэрвеня — як гэта было? Чаму немцы занялі Мінск, сталіцу БССР, праз тыдзень пасля пачатку вайны, прычым без моцных баёў?..
Міфы і факты пра лета 1941 года — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.