• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.02.2022 | Грамадскі сектар Краіна

Філасаф у турме. Правілы жыцця Уладзіміра Мацкевіча

Ініцыятыва «Філосаф у турме» публікуе некаторыя правілы жыцця Уладзіміра Мацкевіча, які знаходзіцца зараз за кратамі і трымае галадоўку ўжо другі дзень.


273050395_153211863752567_651261115367190737_n.jpg

***

У мяне з дзяцінства захавалася ўяўленне пра тое, што свет не зусім такі, якім падаецца. Я хадзіў у школу, а сям'я была антысавецкай, дзе ўсё распавядалася інакш. Я заўсёды памятаў, што я беларус, што дзесьці існуе гэтае «Каралеўства Беларусь», як у аповесці. Для мяне гэта была нейкая фантастычная краіна, у якую я марыў патрапіць, і я быў шчаслівы, калі бацькі ў 1966 годзе вярнуліся туды з 10-гадовай высылкі. ...Паступова ў мяне ўзнікалі пытанні, што вылілася ў падлеткавы нацыяналізм. Я горача хацеў, каб краіна адрознівалася ад іншых краін Савецкага Саюза, таму з 13-ці гадоў у мяне з'явілася мара пра незалежную краіну Беларусь. Я марыў быць навукоўцам, неяк разабрацца з гэтым усім, удзельнічаць, здабываць веды. Думаю, я так і пражыў сваё жыццё, марачы і ўдзельнічаючы ў рэалізацыі гэтых мараў.

***

Правілаў жыцця ў мяне вельмі шмат. Пачынаючы з 10 запаветаў Божых і заканчваючы тымі, што я прыдумаў сам. Магчыма, калі-небудзь я іх сістэматызую, але цяпер пакуль на гэта няма часу і жадання. Правілы ўсплываюць у маёй свядомасці непасрэдна перад тым, як трэба прыняць рашэнне, здзейсніць дзеянне або ўчынак. Часам я прыдумляю новае правіла ў той момант, калі яно неабходнае. Гэтак жа часта адмяняю правілы, якія састарэлі і страцілі актуальнасць.

***

Немагчыма займацца інтэлектуальнай дзейнасцю без запалу! Без страсці да ісціны, без страсці да пазнання, без страсці да вырашэння праблем!

Не верце тым, хто распавядае пра апатыю і атараксію філосафаў і навукоўцаў, пра нядзеянне або пра неадсветнаць інтэлектуалаў. Хлусня ўсё гэта! Інтэлектуал — гэта згустак запалу. А ісціна і праблема — крыніцы інтэлектуальных страсцей. Для вырашэння праблемы могуць спатрэбіцца гады ўпартай працы, нуднай руціннай працы, адмаўлення ад забавак. Адкуль узяць на гэта сілы? Гэта як бег на марафонскія дыстанцыі. Цяжка, горача, цяжка, а ты бяжыш. Выйшлі сілы, мутнее позірк, становяцца ватнымі рукі і ногі, а ты бяжыш. Адкрываецца другое дыханне — і ты бяжыш, заканчваецца другое дыханне — і ты ўсё роўна бяжыш! Падкошваюцца ногі перад самым фінішам, але ты паўзеш! Таму што воля да перамогі, радасць самапераадолення, страсць!

***

Для мяне гэта амаль містычнае перакананне. Мысленне як культура, як дзейнасць, як субстанцыя перадаецца з рук у рукі, ад настаўніка да вучня. Гэты працэс не перарываецца ўжо больш за два з паловай тысячагоддзі. Я перакананы, што ад мяне праз Шчадравіцкага можна прасачыць у рэтраспектыве бесперапынны ланцуг вучнёўства да Сакрата, Фалеса і далей, як гаварыў Дыяген Лаэрцкі, да гімнасафістаў. У гэтым ланцугу няма перарываў. У маіх настаўнікаў былі свае настаўнікі, у тых свае — і так да самага пачатку. Гэты ланцуг мае адгалінаванні, але толькі ў напрамку ад настаўніка да вучняў, якіх магло быць у аднаго настаўніка некалькі, як у таго ж Сакрата.

Але няма і не можа быць настаўніка, у якога не было свайго настаўніка. Гэта як дрэва: галін і лісця можа быць мноства, але ўсе звязаныя з адным коранем і ад яго сілкуюцца.

***

Я чуў і чытаў пра тое, што жыццё для кагосьці становіцца цяжкім. Я нават мог бы гэта зразумець. Але ў асабістым досведзе ў мяне гэтага няма. Жыццё — гэта несумнеўнае дабро, але не заўсёды задавальненне, у жыцці бывае ўсялякае. Пастаянным задавальненне быць не можа, інакш бы мы пра яго нічога не ведалі. Мы адчуваем і ведаем толькі пра тое, што змяняецца. Як надвор'е, як здароўе. Так і задавальненне. Мы ведаем пра яго і адчуваем яго толькі таму, што яно змяняе сабой тое, што не з'яўляецца задавальненнем.

Чаму філосаф разпачаў галадоўку можна прачытаць па спасылцы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу

На дырэктара партала dev.by Віталя Андроса завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў праўладных тэлеграм-каналах. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі

Лёс капліцы роду Ажэшкаў у Закозелі Драгічынскага раёна паказальны — каля 20 гадоў таму эксперты прызналі яе стан...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук разважае, як правільна перакладаць на беларускую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое фальшывыя навіны, чаму іх чытаюць і чым можа абярнуцца для...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу
    Грамадства Гісторыя
    Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі
    Грамадства
    Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»
    Грамадства
    Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?
    Грамадства Гісторыя
    Кёнігсберг. Калінінград. Каралявец. Дзівосная гісторыя месца, якое прыцягвае пільны геапалітычны позірк
    Грамадства
    Дапыталі маці, забралі медаль «100 гадоў БНР». Сяргей Бульба расказаў пра ператрус у сваякоў
    Грамадства Музыка
    «Тут свая Беларусь». Сяржук Доўгушаў – пра новае жыццё ў ЗША
    Грамадства
    Медытацыя па-беларуску. Явар
    Музыка
    Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца на 2023 год
    Грамадства Кіно
    «Дом там, дзе я?» Выйшаў фільм пра беларускіх творцаў выгнанні
    Грамадства Літаратура
    Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Курыныя сэрцайкі з фасоляю — страва супраць зла ад Святога Патрыка. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства
    Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны па-польску
    Грамадства
    Пракрастынацыя: як яе перамагчы. Карысныя парады
    Грамадства Гісторыя
    У памяць аб забітых у Гродзенскай турме ўсталююць мемарыяльную шыльду

Афіша

  • 26.06

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

  • 26.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 26.06Выстава беларускага іканапісу XVII стагоддзя ў Мінску
  • 26.06Выстава выцінанак Галіны Жураўлёвай у Лепелі
  • 26.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 26.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 26.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 26.06Фотавыстава Глеба Бурнашава, Ігара Ганчарука и Алы Савашэвіч у Кракаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць месцічы
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM