• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.09.2022 | Грамадства

Прэмію ад Фонду Джорджа Клуні ўручылі беларускім праваабаронцам

Прэмію «The Albie Awards 2022», заснаваную Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі» ўручылі беларускай праваабарончай арганізацыі. 


81.jpeg
Цырымонія ўзнагароды. Аліна Стэфановіч — у цэнтры. Крыніца: accessonline.com

Узнагароду «В*с*ы» прыняла Аліна Стэфановіч — жонка палітзняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Яна адзначыла, што на сцэне цяпер павінен быў бы стаяць яе муж, але «ён не можа гэтага зрабіць, таму што знаходзіцца за кратамі». Аліна таксама зачытала ліст ад Валянціна, які ён папрасіў агучыць на цырымоніі. У лісце Валянцін Стэфановіч піша пра тое, што і ў «21-м стагоддзі беларусы вымушаныя змагацца за, здавалася б, такую простую рэч — дэмакратыю», а таксама нагадвае пра сваіх калег, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Скончвае сваё пасланне Валянцін Стэфановіч словамі беларускага класіка Максіма Багдановіча: «Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня».

Джордж Клуні ў эфіры тэлеканала CBS напярэдадні ўручэння прэміі сказаў: «Гэтыя людзі (беларускія праваабаронцы — Заўв. рэд.) з гатоўнасцю трапілі ў турму, таму што верылі настолькі цвёрда, змагаліся за незалежнасць, змагаліся за дэмакратыю. Яны сапраўдныя героі».

Прэмія «the Albie Awards» уручаецца ўпершыню. Яна названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Прэмія заснаваная з мэтай прыцягнуць увагу да бясстрашных людзей, якія змагаюцца за справядлівасць, нягледзячы на вялікую рызыку.

У святочнай цырымоніі ў Нью-Ёрку ўзялі ўдзел спевакі і спявачкі, акторы, актрысы, бізнэсмэны і мадэлі — у тым ліку, Джулія Робертс, Мэрыл Стрып, Джон Олівер, Дуа Ліпа, Джон Красінскі, Сіндзі Кроўфард.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Беларуская мова

Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?

Цягам дзесяцігоддзяў паспяхова існавала версія, што мат да нас прыйшоў з Расіі. Насамрэч гэта не так. Традыцыі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

«Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!

Сёння святкуе 95-гадовы юбілей жывы класік і непахісны аўтарытэт ў галіне геолага-мінералагічных навук, прафесар,...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва Тэатр

Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі

15 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі гледачы патрапяць на перфарматыўны эскіз-даследаванне выражэння чалавечых пачуццяў. ...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год

Да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў з’явіўся каляндар «Першапачатак». Фота: bellit.info Каляндар...

Апошнія навіны

    Гісторыя Беларуская мова
    Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?
    Грамадства Асоба
    «Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!
    Культура Мастацтва Тэатр
    Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі
    Культура Літаратура
    Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
    Адукацыя Беларуская мова
    8 спосабаў падвучыць беларускую мову без парты і дошкі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў
    Грамадства «Мама, не журыся!»
    Любоў да Расеі і Кастусь Каліноўскі
    Культура Грамадства
    Як па-беларуску павіншаваць з Калядамі і Новым годам? Падборка пажаданняў
    Тэатр
    Пайшла з жыцця балерына Людміла Бржазоўская
    Гісторыя
    Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага
    Літаратура
    Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа
    Літаратура
    Таццяна Барысік: «Шуфлядка поўная, але каму гэта трэба?»
    Гісторыя
    Войны Трайдэна, «каменны стоўп» і прусы на варце Гародні
    Культура
    «Я проста павышываю, а потым нібыта іншы чалавек». Майстрыха Вольга пра вышыўку і пераасэнсаванне культурнай спадчыны
    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Афіша

  • 08.12 — 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 08.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 08.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 08.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 08.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 08.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 08.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 08.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
    • Падборка беларускіх календароў на 2024 год
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип