Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў Star Chronicle ад беларускага брэнда Hvilina пра міфы і легенды Беларусі пра Сонца і Месяц атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы».
Фота: hvilina.pl
«Творчая інтэрпрэтацыя беларускіх міфаў на цыферблаце ў спалучэнні з вытанчаным механізмам з аўтападзаводам падкрэслівае эксклюзіўнасць і культурную глыбіню», — паведамляецца ў абгрунтаванні прэміі.
Фота: hvilina.pl
Star Chronicle — лімітаваная калекцыя гадзіннікаў Star Chronicle пра міфы і легенды Беларусі пра Сонца і Месяц. Рэдкі матэрыял аб старажытных паданнях дапамагла сабраць экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Клімковіч. У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнеры HVILINA распрацавалі стылізацыю арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя, а дэкор задняга вечка гадзінніка выкананы ў выглядзе батлейкі.
Фота: hvilina.pl