• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.04.2013 | Кірмаш праектаў Робім культуру

Прэзентацыі “Кірмашу праектаў”. Гомель

– “Паэтычны фэст пад вольным небам” – Ганна Новік, студэнтка, сябра Таварыства беларускай мовы
Каб пазбавіць культурніцкае жыццё Гомеля замшэласці, Ганна прапаноўвае правесці фестываль, дзе пад адкрытым небам будуць чытацца вершы. Плануецца, што перад фэстам будзе праведзены майстар-клас з запрашэннем дасведчаных творцаў.

Кірмаш праектаў – Гомель: 1. “Паэтычны фэст пад вольным небам” from budzma

– «Перш чым я памру, я хачу…» – Валянціна Яцэнка, студэнтка
Праект пачаўся ў Новым Арлеане, дзе творца выкупіў закінуты дом, зафарбаваў яго сцяну чорнай фарбай, напісаў “Before I die…” і павесіў кавалачкі крэйды, каб жыхары працягнулі сказ. За першы дзень сцяна была амаль цалкам зафарбаваная. На думку Валянціны, такі праект у Гомелі дапаможа кожнаму гамельчуку задумацца, што ён хоча зрабіць у жыцці.

– «Перш чым я памру, я хачу…» from budzma

– “Млын Сонца” , Танцавальныя этна-вечарыны – Валянціна Міронава (рэдактар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава), Цімафей Палунін (студэнт БДУКІ), гурт “Млын Сонца”
Паводле аўтараў, этна-вечарыны – добрая альтэрнатыва дыскатэкам. На рахунку іх гурта ужо ёсць 3 праведзеныя вечарыны, але мэта праекта праводзіць іх рэгулярна. Да таго ж плануецца выйсці за межы выключна этнічных танцаў – далучыць да праекта іншых музыкаў, танчыць і вучыцца самым розным напрамкам танцаў.

“Танцавальныя этна вечарыны” ад гурта “Млын Сонца” from budzma

– Праект “Замчышча” – Марына Сяргеева, кіраўнік клуба гістарычнага мадэлявання і фехтавання “Гридни Мстислава Глебовича”
Праект мае на мэце рэканструкцыю старажытных падзей, асоб, касцюмаў Гомеля. Марына звяртае ўвагу на тое, што ў горада была ўласная майстэрня зброі, што сведчыць пра магутнасць тагачаснага Гомеля. Рэкантрукцыя ўзбраення – гэта стварэнне таго месца, якое будзе нагадваць гараджанам, наколькі даўно ў ім жывуць людзі.

Праект “Замчышча” from budzma

– “Штогадовы фестываль творчай моладзі “Арт-вёска” – Кірыл Краўцоў, фатограф, вандроўнік, займаецца
Кірыл штовосень праводзіць у вёсцы, якая знаходзіцца ў 70 км ад Гомеля, фестываль “Чырвоны кастрычнік”. Цяпер мае задуму запачаткаваць яшчэ адзін фестываль улетку з мэтай прапагандаваць здаровы лад жыцця. Па яго словах, гэта мусіць быць фестываль, які б аб’яднаў інтэрактыўны тэатр, выставы малюнкаў, фотаздымкаў, майстар-класы рамеснікаў, архітэктурныя праекты – вітаецца любая творчая ініцыятыва.

Кірмаш праектаў – Гомель: 5. “Штогадовы фестываль творчай моладзі “Арт-вёска” from budzma

– Арт-хаус, кінематаграфічны праект – Алег Боклаг, мастак
Алег мае канцэпцыю кінематаграфічнага праекта – праблемны твор, які ён прапаноўвае ўвасобіць у эксперыментальнай манеры, шукае аднадумцаў, а таксама якасную тэхніку. Плануецца, што фільм будзе зняты ў Гомелі, а яго рэліз адбудзецца увосень 2013 ці ўвесну 2014 года.

Кірмаш праектаў – Гомель: 6. Арт-хаус, кінематаграфічны праект from budzma

– Гарадскі інтэрнэт-часопіс “The Mag” – Аляксей Чаранкевіч, вэб-дызайнер і праграміст
Сайт The Mag.by працуе з 2012 года, мае 500 – 1000 унікальных наведнікаў на дзень і ўжо 150 аўтарскіх публікацый і фотаспрваздач. Аляксей не хоча спыняцца на дасягнутым, плануе адкрыць офіс рэдакцыі, а таксама пашырыць штат супрацоўнікаў. Мэта праекта – натхніць гараджан гісторыямі поспеху бізнэсоўцаў, якія бяруцца за смелыя праекты, і матываваць іх да стварэння ўласнага бізнэсу, уласных стартапаў.

Кірмаш праектаў – Гомель: 7. Гарадскі інтэрнэт-часопіс “The Mag” from budzma

– Тэатр-цырк “Ікропка” – Ігар Хадыка, студэнт
У аўтара праекта была мара – мець асабісты пераязны цырк. Мара ажыццявілася нават у больш разгорнутым выглядзе – з дапамогай сяброў і знаёмых атрымалася скрыжаваць музыку, цыркавое шоў і тэатральныя пастаноўкі. Але праект не стаіць на месцы, мае вялізнае жаданне развівацца і выходзіць на больш прафесійны ўзровень. Ігару хочацца аранізаваць прадстаўленні на вуліцах Гомеля.

– Пешаходны бульвар – Вольга Хаткоўская, дызайнер
У сучасным горадзе прэстыжна і важна мець сваю пешаходную вуліцу, на такіх вуліцах могуць праводзіцца розныя мерапрыемствы, збірацца вулічныя музыкі, цырк. Вольга прадстаўляе праект пешаходнага бульвару (ад Ірынінскай да вуліцы Пушкіна), працягласцю 1300 метраў. На гэтым участку месціцца шмат гістарычных помнікаў, будынкі, пабудаваныя ў розных стылях, няма вялікай транспартнай нагрузкі. Прапаноўваецца паставіць таксафоны, стылізаваныя пад даўніну ліхтары, пакласці брукаванку, зрабіць wifi-зоны і веласцяжынку.

– “Арт-камора” – ГМКГА “Талака”
“Талака” існуе з 86 года, мае патэнцыял рознага кшталту творцаў, але не мае месца, дзе можна б было ладзіць рознага кшталту творчыя сустрэчы. Да таго ж, па словах прадстаўніцы “Талакі” ў горадзе не хапае месцаў для культурніцкага адпачынку.

– Фестываль ткацтва “Кросенцы” – Пятро Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі
Пятро хоча арганізаваць сапраўдны ткацкі фестываль, на якім майстры маглі б не толькі прэзентаваць ужо сатканыя рушнікі, але і папрацаваць над імі проста перад вачыма наведнікаў фэсту. Такі фэст будзе цягнуцца тры дні, падчас яго будуць ладзіцца лекцыі па семантыцы арнамента, канферэнцыі і экспедыцыі. Ткацкі фэст мусіць завяршыцца стварэннем некалькіх макетаў рушнікоў і іншай ткацкай сувенірнай прадукцыі, а таксама выданнем фотаальбома (на дыску) з лепшымі ўзорамі ткацтва. Такое мерапрыемства, на думку Пятра, спрацуе на карысць іміджа ўсёй краіны.

Кірмаш праектаў – Гомель: 11. Фестываль ткацтва “Кросенцы” from budzma

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип