Выдавецтва “ГАЛІЯФЫ” запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю новай кнігі Веры Бурлак “ДЗЕЦІ І ЗДАНІ”
Вера Бурлак (Джэці) – сучасная паэтка, літаратуразнаўца, аўтар кніг паэзіі “За здаровы лад жыцьця!” (2003), “Забі ў сабе Сакрата!” (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы “Творы соннага жанру” (2011), аўдыёкнігі “Phantom of the Literature” (2006), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў, пераможца Жаночага слэму (2012).
Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п’ескі. У назве “Дзеці і здані” зафіксавана еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай “будзённасцю навыварат”, і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.
У імпрэзе бяруць удзел: Вера Бурлак і Лятучая тэатральная каманда
Музычнае аздабленне – Вера Бурлак, Максім Іўкін
12 красавіка а 18.30
Мінская абласная бібліятэка ім. А. С. Пушкіна
(Гікалы, 4)
Уваход вольны!