Прэзентацыя кнігі «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» Алега Груздзіловіча адбудзецца ў Вільні

27 верасня ў 19:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» журналіста Алега Груздзіловіча, былога палітвязня, які быў асуджаны на 1,5 года зняволення, піша bellit.info.


Afiša

Аўтар «Прыгодаў» Алег Груздзіловіч і аўтарка прадмовы Вольга Вялічка з радасцю адкажуць на ўсе пытанні. А ў продажы будзе шмат кніг беларускіх выдавецтваў.

Алег Груздзіловіч адбываў пакаранне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра арыштанта «дзядзю Віцю», што ўвайшлі ў гэтую кнігу, журналіст напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Кнігу выдаў фонд «Камунікат».

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 27 верасня ў 19:00 па адрасе: Вільня, Гасцёўня Беларускай Рады культуры (šv. Ignoto 5-104).