Ужо сёння! Прэзентацыя вынікаў даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў»

25.06.2020 Афіша

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў нацыянальнага апытання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў», якая адбудзецца ў праграме відэаканферэнцый Zoom.


Нацыянальнае апытанне праводзілася кампаніяй SATIO цягам красавіка-траўня на замову кампаніяў «Годна» і «Будзьма Беларусамі!».

Яно дае адказы на пытанні:

— На якія групы можна падзяліць беларусаў у стаўленні да нацыянальных каштоўнасцяў?
— Якія сімвалы аб’ядноўваюць беларусаў?
— Як беларусы ставяцца да пратэстаў і да грамадскага актывізму?
— Каму беларусы больш скардзяцца, сваякам на кухні ці чыноўнікам?
— Як беларусы ставяцца да інтэграцыі з усходнім суседам?

Даследаванне праводзілася у разгар COVID-19 і на пачатку прэзідэнцкай кампаніі, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.

Запрашаем паразважаць над атрыманымі вынікамі. Рэгістрацыя ўдзелу не патрэбна. Уваход па спасылцы

Вынікі даследавання прэзентуюць эксперты камапаніі SATIO:
— Філіп Біканаў
 Алег Алампіеў

Спікеры кампаніі «Годна»:
— Франак Вячорка
— Вадзім Мажэйка

Спікеры кампаніі «Будзьма беларусамі!»:
— Алена Макоўская
— Ніна Шыдлоўская

Што: Прэзентацыя даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў»
Дзе: Zoom
Калі: 30 чэрвеня, 12:00

Падзея на Facebook