18 мая, музей навукі Элемента: “Гарбузік” прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам!
Каманда літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха “Гарбузік” прыдумала забаўлянкі, вершы, рэбусы, заданні, гульні, самаробкі ды іншыя сюрпрызы – і хоча пазнаёміць з імі даўніх ды новых сяброў! А звар’яцелы прафесар Леапольд Мазгакруцікаў адмыслова для чытачоў “Гарбузіка” пакажа найцікавейшыя таямніцы сваёй лабараторыі!
Не спазніцеся на сустрэчу: панядзелак 18 мая, 18.30, музей навукі Элемента http://elemento.by/ (вул. Олешава, 1, праезд трамваем 5 ці 11 да прыпынка Севастопальскі). Уваход вольны. Калі ласка, напішыце на [email protected], што збіраецеся прыйсці.
Паводле арганізатараў