Прэзентацыя серыі “Мая беларуская кніга”

27 красавіка ў 18.30 у музеі Максіма Багдановіча ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя серыі “Мая беларуская кніга”, у якой пабачылі свет 38 тамоў айчыннай класікі.

Мая беларуская кніга

Слова возьмуць Наталля Адамовіч, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Барыс Пятровіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Міхась Тычына.

Спявацьме Ксенія Сляшынская.

Уваход вольны!

Шчыра запрашаем!

Адрас: Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Максіма Багдановіча, 7а.