• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.01.2019 | Грамадства

Прафесійнае войска ў Беларусі: за і супраць

Нядаўнія выказванні міністра Раўкова пра сістэму камплектавання Узброеных сілаў Беларусі выклікалі хвалю розных меркаванняў у грамадстве. Так сталася, што асноўныя меркаванні занялі жорстка палярныя пазіцыі. То бок альбо выключна прафесійнае войска, альбо захаванне наяўнай прызыўнай мадэлі. Кожны з гэтых прынцыпаў мае станоўчыя і адмоўныя бакі. І трэба адразу нагадаць, што яны не з’яўляюцца адзіна магчымымі, рэальна існыя сістэмы нашмат складанейшыя.

I

Ці можа прафесійнае войска забяспечыць абараназдольнасць РБ? Здаецца так. Звычайна прыгадваюць такія станоўчыя бакі прафесійнай арміі, як высокая эфектыўнасць вядзення БД і мінімальны час на падрыхтоўку і разгортванне ў выпадку ўзнікнення ваеннай пагрозы. Але ёсць і свае мінусы. Галоўны – высокі кошт утрымання. Прафесійная армія – вельмі дарагая, таму звычайна адносна малалікая. Ці можа Беларусь дазволіць сабе прафесійнае войска, захоўваючы сучасны яго памер, прызнаны дастатковым для выканання задач абароны краіны? Пытанне хутчэй да эканамістаў, але сусветны досвед і гісторыя сведчаць, што наўрад ці.

Прафесійнае войска дастаткова буйнога памеру можа сабе дазволіць такая краіна, як ЗША, а параўноўваць моц нашых эканомік не будзем, бо сумна. З гісторыі вядомыя спробы ўтрымання буйных прафесійных армій. Напрыклад, у другой палове XVI ст. іспанская карона мела надзвычай прафесійную і шматлікую групоўку войск – Фландрскую армію легендарнага герцага Альбы. Разам з флотам (Вялікая Армада) яна з’ядала каля 80% бюджэту, які напаўнялі не столькі падаткі, колькі “залатыя канвоі” з Амерыкі. Канчатковай перамогі іспанцы так і не здабылі, а эканоміка ад такіх выдаткаў так і не ачуняла.

Невялікія, але прафесійныя войскі насамрэч надзвычай эфектыўныя. Яны здабылі шмат перамог і ўпісалі шмат ганаровых старонак у ваенную гісторыю. Але перамога ў бітве ці нават ланцуг такіх перамог яшчэ не гарантуюць дасягненне мэты збройнага канфлікту. Вайна — гэта найперш канкурэнцыя ўсіх рэсурсаў канфліктных бакоў. Прафесійныя арміі даказалі свае перавагі ў канфліктах нізкай інтэнсіўнасці ці невялікай працягласці. У іншых выпадках перамога звычайна дастаецца боку, які больш эфектыўна мабілізуе ўсе магчымыя рэсурсы. Як прыклад можна згадаць радэзійскую лёгкую пяхоту, чые шматлікія перамогі так і не здолелі ўратаваць дзяржаву.

Наша гісторыя, гісторыя ВКЛ, таксама мае падобныя прыкрыя старонкі. Выбітныя перамогі пад Какенгаўзэнам, Белым Каменем, Кірхольмам не прывялі да ўтрымання Інфлянтаў праз няздольнасць уладаў ВКЛ забяспечыць утрыманне групкі на ТБД. Па сутнасці, эпізадычныя яскравыя перамогі не прынеслі плёну ў супрацьстаянні з Швецыяй, якая здолела год за годам, ад паразы і да паразы, але мэтаскіравана і неперарыўна весці баявыя дзеянні і дасягнуць мэты. Агулам, як вядома з ваеннай гісторыі, пераход да розных формаў мабілізацыйнай мадэлі камплектавання арміі адбываўся вымушана, як спроба вырашэння дылемы паміж неабходнасцю мець дастаткова шматлікую пастаянную армію і абмежаванымі эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы.

Прафесійнае войска, у значнай ступені адарванае ад грамадства, стварае замкнёную карпарацыю, якая, па сутнасці, атрымлівае выключнае права сілы. З гісторыі вядомыя шматлікія прыклады такіх “прэтарыянскіх кагортаў”, якія ўзурпавалі палітычныя ды эканамічныя правы. Не ўпэўнены, што пры сучасным стане грамадства тыя прафесіяналы будуць настолькі патрыятычнымі, што грамадству няма падставаў для турбот.

Калі падсумаваць, то прафесійнае войска, пры ўсёй сваёй эфектыўнасці, але абмежаванай колькасці не здольнае на працяглае супрацьстаянне, а ўтрыманне дастатковай па колькасці групоўкі – непад’ёмны цяжар для эканомікі. Дазволю сабе дапушчэнне, што прыхільнікі канцэпцыі прафесійнага войска кіруюцца не столькі інтарэсамі абараназдольнасці краіны, колькі незадаволенасцю ад сучаснага стану беларускай арміі, нежаданнем службы ў ёй. Пагадзіцеся, што гэткая матывацыя апрыёры хібная ў выбары канцэпцыі камплектавання арміі. Да таго ж, не з’яўляючыся адмыслоўцам у сферы эканомікі, магу дапусціць, што ў сучасным стане Беларусі ўтрыманне прафесійнага войска дадатковай колькасці магчымае толькі праз дадатковыя падаткі. А ці гатовыя вы плаціць?

 

II

Армія прызыўнай мадэлі мае свае хібы і перавагі. Перавагі збольшага ўжо акрэсленыя: гэтая армія “па кішэні” сучаснай Беларусі. Але ёсць і галоўны плюс: гэтая мадэль стварае мабілізацыйны рэзерв, што ў выпадку канфлікту дазволіць у разумныя тэрміны разгарнуць шматлікую вайсковую групоўку, патэнцыяльна дастатковую для выканання задач па абароне суверэнітэту краіны. Шмат разоў казалася пра нізкі прафесійны ўзровень і недастатковую матывацыю. Калі першае пэўным чынам ўласцівае арміям прызыўнай мадэлі (натуральна, у параўнанні з цалкам прафесійным войскам, але згадаем выслоўе Фрыдрыха Другога: “Бог заўсёды на баку вялікіх батальёнаў”), то другое якраз не з’яўляецца “шараговым праклёнам” прызыўнага войска.

Варта згадаць адну з першых масавых армій – армію часоў Вялікай французскай рэвалюцыі, калі “Айчына ў небяспецы! Да зброі, грамадзяне!” далі на ТБД каля 200 наваствораных батальёнаў высокаматываваных патрыётаў. Прафесійная перавага войскаў інтэрвентаў не дапамагла ім ад слова “зусім”. Альбо гісторыя змагання швейцарцаў за сваю незалежнасць. Цягам больш чым стагоддзя рэгулярныя напады прафесійных (бо асноўнай сілаю былі рыцары) армій прывялі да абвальнага змяншэння кошту даспехаў і ўзбраення, бо трафеямі швейцарскія хлопцы завалілі ўсе арсеналы). Незалежнасць Фінляндыі, паспяховая абарона ад агрэсіі СССР — таксама заслуга здольнасці фінскага народа на максімальнае напружанне ўсіх сілаў і сродкаў.  Такім чынам, разважаючы пра хібы сучаснай беларускай арміі, казаць, што яны ёсць наступствам прынятай сістэмы камплектавання, будзе няправільна.

Тут хутчэй варта згадаць, што пры прызыўнай сістэме камплектацыі войска з’яўляецца зрэзам грамадства. З усімі станоўчымі і адмоўнымі рысамі, яму ўласцівымі. Таму калі гаварыць пра з’яву дзедаўшчыны, давайце згадаем бойкі паміж навучэнцамі мінскага мастацкага каледжа. Калі норавы і ўзоры паводзінаў агулам у грамадстве далёкія ад прымальных, то такія эксцэсы непазбежныя. Безумоўна, гэта не апраўдвае дзедаўшчыны.

Кожны армейскі калектыў мусіць мець тое, што Напалеон называў “esprit de corps” – “дух падраздзялення”, той дух таварыства, гонару і дысцыпліны, што і робіць з механічнай колькасці ўзброеных людзей вайсковую адзінку, здольную выканаць свой абавязак. А як шо ні, то ні) І тут размова пра некампетэнтнасць і неадпаведнасць пэўных службоўцаў па ўсёй вертыкалі з верху і да нізу, хібаў у арганізацыі працэсаў у войску, а не пра неадпаведнасць самога прынцыпу, што абарона Радзімы – справа ўсяго грамадства.

Як уяўляецца, праблема надзейнай абараназдольнасці Беларусі павінная вырашацца камбінаваннем плюсаў прызыўнай і прафесійнай сістэм камплектавання войска.

Прыкладам паспяховай рэалізацыі можа быць швейцарскае войска. Невялікая прафесійная яго частка, перш за ўсё кіраванне, высокатэхналагічныя роды войскаў, часткі спецпрызначэння і кадры вайсковых частак, займаюцца рэгулярнай і рэальна выніковай падрыхтоўкай мабілізацыйнага рэзерву з ліку ваеннаабавязаных грамадзянаў. Па сутнасці рэалізоўваючы канцэпцыю ўзброенага народа. З улікам рэальна падрыхтаванага мабілізацыйнага рэзерву, Швейцарыя мае ці не найвялікшую армію ў Еўропе. Пагадзіцеся, што разгорнутыя цягам двух тыдняў 650 000 дастаткова падрыхтаваных абаронцаў – дастатковы аргумент, каб вайна не пачалася, бо для любога патэнцыйнага агрэсара кошт перамогі будзе непад’ёмны, а імавернасць гэтай перамогі – мізэрная. З такімі не ваююць. З такімі размаўляюць, прычым ветліва.


 

 

Міраслаў Лазоўскі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип