• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2021 | Грамадства

Як захаваць прыгожую паставу: практычныя парады

Усе мы з дзяцінства ведаем, як важна захоўваць правільную паставу. Роўная спіна — гэта падмурак для вашага здароўя і прыгажосці. Да таго ж, зручную і стыльную вопратку таксама прасцей падабраць, калі пазваночнік не скрыўлены. Пра гэта цудоўна ведаюць усе.

Але «ведаць» і «захоўваць» — розныя рэчы. У кожнага шмат фактараў і абставінаў, што псуюць нашу выправу: сядзячая праца, нязручнае спальнае месца, маларухомы лад жыцця і г.д. І звычайна роўнай спіной могуць пахваліцца не так ужо шмат людзей.

У дадзеным матэрыяле прыведзены простыя і лёгкавыканальныя парады для тых, хто хоча захаваць прыгожую постаць гадоў да 100 як мінімум. Варта памятаць, што захаваць заўжды прасцей, чым выпраўляць. І, калі ў вас ужо ёсць пэўныя хібы з пазваночнікам, лепш звярнуцца да спецыяліста.


01.jpg

1. Матыў

Нягледзячы на тое (а, хутчэй — у нейкай ступені нават «дзякуючы» гэтаму), што з самага дзяцінства мы адусюль чуем пра важнасць захавання роўнай выправы, мала хто мэтанакіравана гэта робіць у паўсядзённым жыцці. Вось праўда, колькі разоў за дзень вы ўзгадваеце пра сваю спіну (канешне, калі яна вас не турбуе болем)? Такія пастаянныя з усіх бакоў нагадкі пра тое, як важна трымаць выправу, паступова ператвараюцца ў «фонавы шум». І вы ўжо проста не ўспрымаеце яго як нешта сапраўды важнае, тое, на што варта звяртаць увагу.

15745547253c8f425254eb5d20631582f46e426db1.jpg
Фота: a-mediya.ru

Таму, першае, што трэба зрабіць для свайго пазваночніка, гэта абраць для сябе і глыбока ўсвядоміць, для чаго вам правільная выправа. Няварта якарыцца адразу на ўсім: і для здароўя, і для лёгкага дыхання, і для прыгажосці... Абярыце адну дакладную мэту, якая найбольш імпануе вам. І неабавязкова яна мусіць быць глабальнай. Можна нават штосьці накшталт: «хачу роўную выправу, каб вось тая кашуля мне больш пасавала». І кожны раз, калі вам захочацца сагнуць спіну, згорбіцца, узгадвайце пра сваю мэту і распроствайце плечы!

2. Вобраз з дзяцінства

Кім вы марылі стаць у дзяцінстве? Не прафесія, а статус: каралевай, прэзідэнтам, усемагутнай чараўніцай ці супермэнам? Узгадалі? Калі нічога такога ў дзяцінстве вам не хацелася, то ніхто не забараняе пафантазіраваць зараз.

Ярка і дэтальна ўявіце сабе гэты вобраз, «прымерце» на сябе. Наўрад ці каралева або ўсемагутны чараўнік (фея, супермэн ці каго вам падказала ваша фантазія) вам бачыцца сутулым. Вось і замацоўвайце гэты стан: высока паднятая галава, роўная спіна, выпрастаныя плечы. Час ад часу ўзгадвайце гэты вобраз (па дарозе на працу ці дадому, седзячы за камп’ютэрам ці з кнігай у руках) і «падцягвайцеся» да яго!

3. Прэч з плеч!

Як часта і якія грузы вы носіце? Узважце сваю «паходную» торбачку з самым неабходным. Калі яе вага перавышае пару кілаграмаў, лепш свой паўсядзённы скарб насіць у пляцаку, каб нагрузка размяркоўвалася больш раўнамерна. Калі ж вы аматар торбаў на адно плячо ці тэчак-партфеляў і ніяк не можаце адмовіцца ад іх, то сачыце за тым, каб насіць іх папераменна ў правай і левай руцэ.

76.jpg
Фота:nastroenie.tv

Так, гэтая парада старая, як сам свет. Але ж груз бывае не толькі фізічным. Ці заўважалі вы, як сутуліцца і горбіцца чалавек, чымсьці моцна заклапочаны, нават, калі ў яго ў руках няма ніякага груза? Ментальны груз (празмерны клопат, няўпэўненасць, страх і д.п.) таксама прыціскае нас да зямлі, замінае разгарнуць свае плечы, выпрастаць спіну.

Такі груз не пакладзеш у заплечнік, не размяркуеш больш раўнамерна. Лепш за ўсё, канешне, ад яго пазбаўляцца: праблемы вырашаць, страхі пераадольваць. Але, натуральна, што гэта не заўжды магчыма тут і цяпер. Калі вы адчуваеце, што не можаце разгарнуць плечы і выправіць постаць таму, што вас гнятуць думкі і эмоцыі, зрабіце наступнаее практыкаванне. Заплюшчыце вочы і спакойна падыхайце. Уявіце сябе на сонечнай палянцы і побач таго, каму вы цалкам давяраеце (хтосьці з вашых блізкіх, сяброў, магчыма, далёкі продак альбо ваш анёл ці святы — гэта можа быць хто заўгодна). Перадайце ўвесь свой клопат яму/ёй на час. Вось проста ўсё-ўсё: хатнія клопаты, трывогі за дзяцей ці бацькоў, вучобу, недаробленыя праекты, абяцанні... Абсалютна ўсё, што вас прыгнятае зараз. Глыбока ўдыхніце і ўявіце крылы за сваёй спіной, уявіце, як бы вы сябе адчувалі без усяго таго, што зараз перадалі сваёй даверанай асобе. Адчуйце гэты стан лёгкасці, бесклапотнасці. Скажыце сабе: «Я спраўлюся з усім!» і можаце назад забраць усе свае клопаты, не забыўшыся падзякаваць таму, хто іх трымаў увесь гэты час. І пасля кожны раз, як адчуеце, што жыццёвы вір прымушае вас горбіцца, рабіце такое простае практыкаванне.

Чытайце па тэме: Як перамагчы свой страх: 5 метадаў

photo_2021-12-01_12-03-51.jpg

4. Крыху фізікі

Канешне ж, захаванне прыгожай выправы не абыдзецца без фізічных практыкаванняў. Калі ў вас ёсць спартыўнае хобі (фітнэс, танцы, спартыўныя гульні і г.д.), то з гэтым не мусіць узнікнуць праблем. Вы заўжды можаце параіцца са сваім трэнерам, як можна дапамагчы сабе захаваць роўную спіну.

Калі ж вашыя інтарэсы вельмі далёкія ад любой фізкультуры, можам параіць наступныя лёгкадаступныя для ўсіх практыкаванні.

1) «Японскі імператар»: устаньце роўна, падыміце рукі над галавой, выцягніцеся ўверх як мага мацней. На ўдох — рукі павярніце далонямі адна да адной, на выдах — разгортвайце іх далонямі вонку. Так трэба зрабіць 10 — 15 разоў. Практыкаванне варта паўтараць некалькі разоў на дзень, асабліва, калі вы шмат часу праводзіце ў сядзячым стане.

2) «Ля сцяны»: прыхініцеся спіной да любой роўнай паверхні так, каб патыліца, лапаткі, ягадзіцы, лыткі і пяткі краналіся сцяны. Усё. Варта так пастаяць 3 — 5 хвілін і спакойна падыхаць. Выконваць некалькі разоў на дзень.

02.png
Ілюстрацыя: yandex.by

Як бачыце, сачыць за сваёй выправай вельмі лёгка, калі рабіць гэта свядома. Здароўя і прыгажосці вам!

Чытайце яшчэ:

Самадысцыпліна: пракачваем сябе

Вікторыя Лебедзева, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць

Дырэктар недзяржаўнага выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі здаў пасведчанне выдаўца ў Міністэрства інфармацыі....

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы
    Грамадства
    У Гродне затрыманы індывідуальны прадпрымальнік і папулярызатар беларускай культуры Антон Янкоўскі

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип