Валанцёры выратавалі маму — мілую палахлівую маладую сабачку з Трактарнага завода. Яна жыла каля чыгункі і зусім знемаглася гадаваць свае сямігаловае патомства. Шчанюкі раслі і ім трэба было болей ежы, маці папрашайнічала, хадзіла за людзьмі, зазірала ў пакеты. Тыя злаваліся, пагражалі выклікаць адлоў.
Але валанцёры паспелі. Аперацыя па выратаванні заняла амаль 7 гадзін. Чаму такое гучнае слова «аперацыя»!? Бо адна справа дастаць з-пад бетоннай пліты, дзе сабачка зрабіла сабе нару, шчанюкоў, другая — злавіць саму маму. Апошняя не надта давалася ў рукі.
Сярод валанцёраў, якія ратуюць сабачыя жыцці — наступствы безадказнасці чалавека — есць спецыяльная катэгорыя, лаўцы. У асноўным гэта дзяўчаты, якія ведаюць і ўмеюць як злавіць дарослага сабаку так, каб не нашкодзіць яму. Гэта вымагае шмат высілкаў, часу і патрабуе пэўнай самаахвярнасці. Уявіце, як трэба любіць сабак, каб праседзіць палову ночы (маючы і сям’ю, і працу) ў засадзе на якой-небудзь будаўнічай пляцоўцы ці ўвогуле на могілках.
Зараз мама на ператрымцы ў добрых людзей разам з патомствам. Малышы — усе што тыя мядзведзікі, пухнатыя, гарэзлівыя і неверагодна прыгожыя. Валанцёры іх паміж сабою называюць «трактарысты» (па месцы нараджэння): чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі. Ім усім трэба дом і любоў.
Калі вы марылі завесці сабачку, то гэта ваш шанец. Паверце, хатні гадаванец — гэта лекі ад суму і дэпрэсіі. Вас чакаюць прыгоды, крышачку шкодніцтва і адданая любоў.
Тэлефон куратараў : +375295426710, +375295764937 Мінск