Пра гэта абвесціў стваральнік фестывалю Януш Гаўрылюк.
Фестываль беларускіх відэа- і кінафільмаў, які пачаў праводзіцца з 2011 г. па ініцыятыве часткі беларускіх кінематаграфістаў і культуролагаў як альтэрнатыва дзяржаўным кінафестывалям у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца пляцоўкай для сустрэч вытворцаў прыватнага беларускага кіно і кінакрытыкаў, зацікаўленых у асэнсаванні стану і шляхоў развіцця сучаснага беларускага кінамастацтва. Сімвалам фестываля з’яўляецца бульба.
Заснавальнікам і арганізатарам (дырэктарам) кінафестывалю з’яўляецца беларус Януш Гаўрылюк, жыхар і грамадзянін Рэспублікі Польшча, выпускнік факультэта беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце, журналіст, які выказаўся, што хоча гэтым дапамагчы развіццю беларускага кіно.
Прыдумваючы назву новаму фестывалю, аўтары натхняліся выразам «спагеці-вэстэрн» і выкарысталі адзін з сімвалаў Беларусі — бульбу.
Фестываль спрыяе распаўсюджанню беларускай культуры, дае мажлівасць заявіць пра сябе маладым творцам.
Зарэгістравацца да ўдзелу ў фестывалі можна па спасылцы.