Цікавая навіна прыйшла з Масквы. Кажуць, нядаўна Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна бачылі ў тайнай ложы Вялікага тэатра ў прускім шаломе. Як паведаміла кампаніі Шалом у кожны дом! кампетэнтная крыніца каля Крамля, Уладзімір Уладзіміравіч — найбуйнейшы ў Расіі калекцыянер і збіральнік п-рускіх шаломаў. Свой першы шалом ён набыў яшчэ ў маладосці, калі працаваў коміваяжорам па продажы сібірскай шчэці ў Заходнім Берліне. Неяк, выправіўшыся на заданне, ён выпадкова трапіў на турэцкую барахолку ў Кройцбергу. Каб не вылучацца з натоўпу і не прыцягваць да сабе залішняй увагі, ён набыў там і надзеў на галаву прускі шалом, які потым не раз выручаў яго у цяжкія хвіліны. А аднойчы, нават выратаваў ад п-рускай сасулькі, што звалілася з даху.
Кампаніі “Шалом у кожны дом” удалося дастаць фатаграфію Уладзіміра Уладзіміравіча у тым самым першым шаломе. На здымку вы бачыце толькі невялікую частку калекцыі Пуціна. Брава, Уладзімір Уладзіміравіч! Так трымаць! Вы зрабілі правільны выбар! А вы, шаноўнае спадарства, калі свой выбар яшчэ не зрабілі, то мы ідзем да вас! Шалом у кожны дом!
Да выхаду рамана Шалом засталося 3 дні!