“Пяцісотгоднасць” завітала ў віцебскі тэатр «Лялька»

13 лістапада ў будынку Беларускага тэатра «Лялька» адбылася музычна-літаратурная імпрэза, прэзентацыя дыска «Вяселле», арганізаваная вядомым музыкам Сяргеем Доўгушавым і беларускай казачніцай Аленай Масла.

Пяцісотгоднасць

3

4

Запісы, зробленыя ў 1968-1969 гадах пісьменнікам Сяргеем Панізнікам у ваколіцах Лявонпаля (Мёрскі раён), прагучалі ў выкананні полацкага фальклёрнага гурта «Варган». Госці з задавальненнем спявалі разам з музыкамі, танчылі і велічалі пары сужэнцаў, зычачы ўсім шчаслівага жыцця ў шлюбе.

7

8

9

Пяцісотгоднасць у Віцебску

Не забылі павіншаваць з юбілеем вельмі паважанага і знакавага чалавека – мастацкага кіраўніка тэатра «Лялька» Віктара Клімчука.

Праект быў рэалізаваны ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”, якую ладзіць ГКК “Будзьма беларусамі!” сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Фота Вячаслава Шайнурава, Сержука Доўгушава