Першая “Жывая бібліятэка” прайшла ў Гродне

Паразмаўляць “у жывую” з натуральнай бландзінкай, крышнаітам, вегетарыянкай, дзяўчынай з інваліднасцю, рок-музыкам і іншымі цікавымі людзьмі мелі магчымасць наведвальнікі “Жывой бібліятэкі”, якая працавала 20 лютага ў Гродне.

Удзел у сустрэчы, якая праходзіла ў антыкавярні “Жывы час”, узялі некалькі дзесяткаў чалавек.

Жывая бібліятэка – гэта месца, дзе ролю кніг выконваюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, гатовыя адказваць на пытанні.

Працуе такая “бібліятэка” гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.

Глядзіце фвідэарэпартаж Ірыны Новік.

 

Твой стыль

Тэгі: