Вы лічыце, што опера сумная і не актуальная сёння, а оперныя спевакі далёкія ад народа? Тое, што гэта зусім не так, даказалі артысты Камернага музычнага тэатра “Галерэя”, якія пры падтрымцы Музычнага дома “Класіка” здзейснілі першы ў Беларусі оперны флэшмоб. Імправізаваны канцэрт стаў вялікай нечаканасцю для простых пакупнікоў гіпермаркета BIGZZ, які выступіў партнёрам гэтага беспрэцэдэнтнага праэкта. Замест таго, каб выбіраць і купляць тавары, пакупнікі з зачараваннем і захапленнем слухалі артыстаў, што апынуліся сярод іх побач.
Фрагменты з оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile”, знакамітыя хіты Лучана Павароці і Фрэнка Сінатры, якія былі выкананыя маладымі артыстамі, а таксама масцітымі паважнымі опернымі спевакамі пад акампанемент камернага аркестра, прымусілі беларусаў забыць пра справы і паглыбіцца ў сусвет музыкі. Такім чынам артысты Камернага тэатра “Галерэя” запрасілі ўсіх пераканацца ў тым, што опернае мастацтва даступна кожнаму і любы чалавек зможа знайсці ў ім нешта цікавае менавіта для сябе. Праверыць гэта сцверджанне можна 24 лістапада ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў на прым’еры лірыка-камедыйнай оперы “Verbum Nobile” знакамітага беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі і 17 снежня на тэатралізаваным канцэрце “Музыкальная дуэль Павароцці і Сінатры”. Прыходзьце і пераканайцеся: няма мастацтва больш актуальнага, сучаснага і ўсеабдымнага за оперу!