• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.04.2023 | Культура Грамадства Гісторыя

Пётр Кузняцоў: Праца па аднаўленні палаца Горватаў у Нароўлі працягнецца

Праект не спынены, нягледзячы на ад’езд з краіны пісьменніка Андрэя Горвата, які распачынаў яго з кампаньёнамі увосень 2020 года.


naroulia.jpg

Фота: @not.belavia

Журналіст Пётр Кузняцоў у сваім тэлеграм-канале тлумачыць цяперашнюю сітуацыю з аднаўленнем палаца Горватаў у Нароўлі.

Ён нагадвае, што нядаўна пісьменнік Андрэй Горват апублікаваў у сваім акаўнце ў Facebook пост, з якога вынікае, што ён пакінуў краіну: «Роўна месяц таму, у ноч з дзявятага на дзясятага, мне на рукі надзелі кайданкі. Праз некалькі гадзін — знялі. Але за гэты кароткі час усё паламалася. Ціха, нават зусім бязгучна, паламалася ўсё, што трымала мяне там».

«Нараўлянскі палац роду Горватаў XIX стагоддзя восенню 2020 года быў выкуплены на аўкцыёне з мэтай рэстаўрацыі кампаньёнамі ў складзе: Андрэй Горват, Пётр Кузняцоў і Аляксандр Баранаў. З таго моманту ў палацы здарылася ўжо нямала падзей: ён быў цалкам расчышчаны, створаны праект кансервацыі, згодна з ім закладзены асновы даху, створаны і амаль узгоднены праект рэканструкцыі (самы складаны этап, насамрэч). Ва ўсёй гэтай справе Андрэй адыгрываў вядучую публічную ролю і вядучую арганізатарскую: ён пасяліўся ў Нароўлі, непасрэдна арганізоўваў усе працы на месцы, каардынаваў усе намаганні валанцёраў, меў зносіны са СМІ і мясцовай уладай», — нагадвае Пётр Кузняцоў.

З прычыны даволі няяснай заявы Андрэя Горвата, якая спарадзіла чуткі, што ад’езд звязаны якраз з працамі ў Нароўлі, Пётр Кузняцоў тлумачыць: «Чуць пра тое, што нас усіх «прэсуюць з-за Палаца» даводзіцца часта. Гэта няпраўда. Я не магу казаць за Горвата, чаму ён з’ехаў. Але з яго слоў са 100% дакладнасцю сцвярджаю, што справа не ў Палацы і Палац ва ўсёй гэтай гісторыі не фігуруе ніводнай літарай, ніводнай коскай. Там іншая гісторыя, ніяк з Палацам не звязана».

Арганізацыю, на якую зарэгістраваны праект аднаўлення палацу Горватаў, не закрылі.

«Магу сказаць, што на дадзены момант усе працы, якія вяліся па распрацоўцы і ўзгадненню праектнай дакументацыі, працягваюцца мной — нічога не спынілася. Тое, што адбылося, было асабіста для мяне як нечаканы, непрыемны і вельмі непатрэбны снег на галаву — увесну. У мяне вельмі шмат уласных пытанняў з працай і праблемы з дзяржаўнымі органамі, а таксама сям’я і мноства асабістых рэчаў, якія патрабуюць вялізных укладанняў часу і сіл. Уключэнне ў працэсы Палаца на такім узроўні ўцягнутасці — дадатковая велізарная нагрузка», — зазначае Пётр Кузняцоў. Але «пакуль — нічому не канец». «Палац ніхто не рэпрэсаваў і тут пакуль яшчэ ёсць каму ім займацца. А вось што атрымаецца — мы ўжо адносна хутка будзем бачыць. І залежыць усё гэта будзе ад нас з вамі. Буду старацца заставацца аптымістам і далей, прынамсі, у справах і ўчынках», — падкрэсліў Пётр Кузняцоў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип