Сланімчане папрасілі Савет дэпутатаў прымаць рашэнні па-беларуску. Ім адмовілі

Жыхары Слоніма напісалі зварот у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай, каб ён прымаў рашэнні не толькі на рускай мове, але і на беларускай, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».


photo_2022-10-20_12-40-23.jpg

«Дэпутаты аднагалосна вырашылі прымаць нарматыўнаправавыя акты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на рускай мове ў сувязі з тым, што гэта больш зручна большасці. Разам з тым права прымаць рашэнні на беларускай мове таксама захоўваецца», — паведаміла намеснік старшыні Ірына Вінаградава.