Шэраг канцэртаў на працягу траўня пройдзе з удзелам Змітра вайцюшкевіча па Беларусі.
6 траўня артыст завітае ў СШ мястэчка Якаўлевічы Аршанскага раёну Віцебскай вобласці і распачне выступ а 12-й гадзіне.
А 18-й Зміцер Вайцюшкевіч адыграе сольны канцэрт перад навучэнцамі прафесійна-тэхнічнай вучэльні мястэчка Высокае Аршанскага раёну Віцебскай вобласці.
Зміцер Вайцюшкевіч завітае з сольнымі выступамі ў г.Крывошын Ляхавіцкага раёну Берасцейскай вобласці 24 траўня.
У 13.00 распачнецца канцэрт у мясцовай школе, а ў 17.00 – у Абласной псіхіятрычнай бальніцы.
26 траўня.
У ДК мястэчка Забалаць Аршанскага раёну Віцебскай вобласці распачнецца сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча а 12.00.
Выступы адбудуцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
15 траўня Зміцер Вайцюшкевіч возьме ўдзел у канцэрце, прысвечаным Ігару Паліводу, дзе адыграе колькі песняў з аркестрам імя Жыновіча. Канцэрт адбудзецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Пачатак а 19-й. Філармонія знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 50.
20 траўня WZ Orkiestra і Зміцер Вайцюшкевіч запрашаюць на канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча, які адбудзецца ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў. Пачатак а 19-й. Палац знаходзіцца па адрасе: вул. Я. Купалы, 21.
Кошт квітка: 20 000 – 40 000 бел. руб.
23 траўня беларускі артыст возьме ўдзел у канцэрце, прысвечаным Адаму Русаку. Зміцер Вайцюшкевіч адыграе колькі песняў з аркестрам імя Жыновіча. Пачатак а 19-й. Канцэрт ладзіцца ў вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, якая знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 50.
Тэгі: Аршаны, Віцебшчына, Мінск, Нясвіж