Сёння ў Кіеве распачынаецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы»

Сёння, 30 лістапада, у Кіеве распачынаюцца паказы фестывалю дакументальнага кіно «1084. На мяжы».


220.jpg

Усе фільмы фэсту створаны беларускімі аўтарамі альбо паказваюць Беларусь. Асноўная мэта фестывалю прадаставіць гледачам пляцоўку, каб даведацца больш адно пра аднаго і знайсці тое, што яднае беларусаў і ўкраінцаў, запытацца, якімі будуць нашы суседскія стасункі ў будучыні.

Ладзіць кінафэст беларуская праваабарончая арганізацыя «Звяно/Ланка».

Вось які расклад:

30 лістапада ў 19.00 — фільм Марты-Дар’і Клінавай «Тато»;

1 снежня ў 18.30 — фільм фільм Аляксея Палуяна «Courage»;

2 снежня ў 19.00 — фільм Марціна Саўтэра «Я вырасла, пакуль ты спала».

Усе сродкі з паказу пойдуць на набыццё расходнікаў для апаратаў вакуумнай тэрапіі ран ва ўкраінскія лякарні.

Паглядзець падрабязны расклад і набыць квіткі можна тут.

Чытайце яшчэ: «1084. На мяжы». Фестываль дакументальнага кіно пра рэальнасць, у якой існуюць героі з Украіны і Беларусі