Скончылася расследаванне па справе журналіста Аляксандра Івуліна

СК скончыў расследаваць справу спартовага журналіста Аляксандра Івуліна. Яму прад’яўлена абвінавачванне па «народным артыкуле» аб масавых беспарадках.


000.jpg

«Абвінавачаны са жніўня 2020 года па сакавік 2021 года на створаным ім Youtube-канале размясціў відэазапісы пабуджальнага характару з мэтай вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, стварэння негатыўнай ацэнкі дзеючай улады і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне»,падводзіць несуцяшальны вынік тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Таксама яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.