Хто прыдумаў каляндар і з чаго ён складаецца? Як лёгка запомніць, у якім месяцы 30, а ў якім 31 дзень? Чаму кастрычнік, чэрвень і іх браты маюць такія назвы, і як адрозніць ветах ад маладзіка. Пра гэта і не толькі ў новым выпуску «Разумнятаў».
А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спапаваўшы дадатак па спасылцы. Памятайма, што б ні здаралася ў свеце дарослых, важна, каб дзеткі не былі пазбаўленыя забавак, цікавостак і новых ведаў.
«Разумняты» — гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.
Ролікі выходзяць на ютуб-канале «Будзьма» шточацвер. Падпісвайцеся, каб не прапусціць!
Вучыцца на роднай мове цікава і прыемна. Дайце сваім дзеткам шанец зразумець гэта.
Праект «Разумняты» разлічаны на ўзрост 5-9 год, а гэта, як вядома, самы спрыяльны час для вывучэння мовы. Цыкл нашых заняткаў пашырыць моўнае асяроддзе вашых дзетак, да ўсяго — гэта якасная альтэрнатыва мульцікам і кампутарным гульням.
- выхавацелям дзіцячых садкоў у працы са старэйшымі дашкольнікамі;
- настаўнікам пачатковых класаў як дадатковы навучальны матэрыял;
- настаўнікам беларускіх школ і гурткоў беларускай мовы ў замежжы;
- дзеткам і іх бацькам для прагляду дома ў Беларусі, і тым больш у замежжы.
Глядзіце, натхняйцеся і дзяліцеся відэаролікамі.
Наша будучыня за нашымі дзецьмі!
Гадуем сапраўдных беларусаў разам з «Будзьма!» Папярэднія выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.
Да новых сустрэч! Да новых адкрыццяў!