Стартаваў трэці сезон відэапраекта для дзяцей «Разумняты». Сёрфім па старонках гісторыі роднага краю!

Дзіцячы адукацыйны відэапраект «Разумняты» вяртаецца пасля перапынку. Новы (ужо трэці!) сезон выходзіць на новым дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям».


У новым выпуску распавядаем:

Адкуль вучоныя даведаліся пра тое, што адбывалася стагоддзі і нават тысячагоддзі таму.

Чым займаецца навука археалогія. Хто заснаваў першы ў Беларусі музей старажытнасцей.

Што такое курган і валун, і ў што верылі нашыя продкі.

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

«Разумняты» — інтэрактыўныя пазнавальныя відэаўрокі, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.

Трэці сезон створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.