Гісторыя для дзяцей: распавядаем пра полацкага князя Усяслава Чарадзея ў новым выпуску праекта «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».


У гэтым выпуску цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра полацкага князя Усяслава Чарадзея.

Чаму полацкага князя Усяслава празвалі Чарадзеем. Чым адметнае яго княжанне. Якая гістарычная падзея звязана з ракой Нямігай. Чым праславіўся Усяслаў Чарадзей, акрамя ваенных спраў. Што пабудавалі ў Полацку падчас яго княжання.  Пра гэта даведаецеся ў новым выпуску

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ:

Чаму Усяслаў Чарадзей абраў Полацк, а не Кіеў?

Таямніцы полацкай Сафіі

У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе