На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».
Які скарб ёсць у кожнага народа, што не купіш і не прадасі? Да чаго заклікаў Францішак Багушэвіч? Які лёс напаткаў беларускую мову ў 18 стагоддзі? Чаму і за што Францішка Багушэвіча, Алаізу Пашкевіч, Янку Купалу, Якуба Коласа, Уладзіміра Мулявіна называюць песнярамі?
А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.
Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.
Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.
«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся самі і падпішыце вашых дзетак!
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.