Жыццё Баранавічаў-музычных мала чым адрозніваецца ад любога іншага беларускага раённага горада. Музыкі ёсць, і амаль штомесяц яны ладзяць канцэрты, на якія збіраюць ад 30 да 100 чалавек. Выступы ж “заезджых” музыкаў адбываюцца радзей, праўда, слухачоў прыходзіць болей. У Баранавічах ёсць і цікавыя музычныя пляцоўкі. Дык чаму музычнае жыццё Баранавічаў не віруе?
Старажылы памятаюць, што так было не заўсёды: культавае месца – клуб NSL, вядомы калісьці і па-за межамі Баранавіч, вырасціў вялікую колькасць творчых людзей. Хтосьці з іх з’ехаў з горада, хтосьці жыве ў настальгіі па тых часах.
Дык як пачуваюцца мясцовыя музыкі сёння? Як ім ды музычным пляцоўкам актывізаваць (прыцягнуць?) слухачоў? Як ажывіць музычнае жыццё Баранавіч?
– паразважаць на гэтыя пытанні заклікае ўсіх неабыякавых кампанія “Будзьма беларусамі!” 7 кастрычніка на афлайнавым ток-шоу “Рэанімуем Баранавічы-музычныя!”
Сустрэча стане першым крокам па высвятленні магчымасцяў развіцця музычнага жыцця Баранавіч. Пасля “дыягностыкі” праблем на наступных сустрэчах паспрабуем разам знайсці практычныя іх вырашэнні! Сачыце за абвесткамі!
Месца правядзення: ЭКГА “Неруш”, вул. Паўлава, 12.
Пачатак: 19:00.
Уваход вольны!