У Клімавічах не так шмат разнастайных гістарычных аб’ектаў. Галоўнай славутасцю горада з’яўлялася сядзіба Мяшчэрскіх. Гэты будынак — рэдкі прыклад драўлянага дойлідства ў псеўдарускім стылі. На вялікі жаль, пасля так званай «рэканструкцыі» аднавіць яго збіраюцца толькі часткова, і цалкам верагодна, што выгляд былой сядзібы будзе жахлівы з пункту гледжання гістарычнай праўдзівасці.
Галоўная славутасць і перліна горада
Асабняк пабудаваны па ініцыятыве князя Мікалая Мяшчэрскага, маршалка дваранства Мсціслаўскага павета, для сваёй дачкі Марыі ў 1867 годзе. Да 1917 года з’яўляўся цэнтрам свецкага жыцця Клімавічаў, а пасля ўсталявання савецкай улады сядзібны дом быў канфіскаваны пад рэвалюцыйны камітэт, а пазней у ім знаходзіліся партыйныя і камсамольскія органы.
Сядзіба Мяшчэрскіх на пачатку ХХ стагоддзя. Крыніца: marshruting.com
У перыяд нямецкай акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны тут размяшчалася казіно для нямецкіх афіцэраў. У пасляваенны час былы асабняк Мяшчэрскіх выкарыстоўваўся ў якасці школы, склада для збожжа, інтэрната для разумова адсталых дзяцей, падліковага аддзела Клімавіцкай машыназлічальнай станцыі. У рэшце рэшт з 1978 года будынак быў перададзены Клімавіцкаму раённаму краязнаўчаму музею.
Пра музей-сядзібу неаднаразова пісалі дзяржаўныя выданні, прычым розных узроўняў: ад раённага да рэспубліканскага. Усе перыядычныя выданні ў адзін голас казалі пра сядзібу князёў Мяшчэрскіх як візітоўку Клімавічаў.
Вось, да прыкладу, што піша журналіст «Мінск-навіны» ў матэрыяле пад назвай «Особняк из красного дерева и тайная монастырская библиотека. Что еще можно увидеть в Климовичах»:
«Начать знакомство с Климовичами стоит с главной достопримечательности — эффектного деревянного особняка князей Мещерских. Он уникален тем, что представляет собой единственный архитектурный памятник в псевдорусском стиле на территории Беларуси. В 1867 году Николай Мещерский, богатый и знатный дворянин, построил это имение для своей дочери Марии.
Дворянская усадьба быстро обрела популярность, туда стали съезжаться писатели, художники и музыканты. В 1917 году в стране прогремела революция. Марию переселили в другой дом, а усадьба стала штабом комитета партии большевиков».
Пра ўнікальнасць музея-сядзібы пісала яшчэ напачатку 2020 года журналістка рэспубліканскай газеты «Звязда». Пры гэтым выданне заўважала, што будынку тэрмінова патрэбны рамонт і грошай для гэтага трэба нямала:
«Как же уютно здесь, в бывшем панском особняке! Вот только состояние здания... Дому срочно нужен ремонт. И на восстановление этого памятника архитектуры необходимо столько денег, что его легче снести и построить похожий. Средства, к сожалению, от одного желания не появятся, но надо что-то делать. Здание, которому уже более 150 лет, действительно уникально. Подобных памятников деревянного зодчества в Беларуси больше не найти, им можно бесконечно любоваться и фотографировать. Призываю всех туристов-патриотов в ближайшее время посетить этот уникальный объект. Ведь, как говорил паровозик из Ромашкова, завтра может уже быть поздно».
Выгляд сядзібы-музея да 2024 года. Крыніца: fotobrodilki.by
На іншым сайце таксама адзначаеца ўнікальнасць драўлянага будынка ХІХ стагоддзя не толькі для Клімавічаў, але і для ўсёй Беларусі: «Что же касается достопримечательностей, то самая интересная, на мой взгляд, причем достаточно уникальная по своим формам для нашей страны — особняк князей Мещерских». Заўважым, што і на нашым партале ў культурніцкім аглядзе славутасцей і адметных месцаў Клімавічаў сядзіба Мяшчэрскіх займала пачэснае месца.
Пры гэтым заўважым, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 года № 578 будынак былога асабняка князёў Мяшчэрскіх быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Шыльда на будынку, якая сведчыць, што сядзіба-музей была гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Крыніца: libmogilev.by
Грамадскае абмеркаванне рэканструкцыі і яго вынікі
Напачатку снежня 2020 года адбылося грамадскае абмеркаванне рэканструкцыі Клімавіцкага краязнаўчага музея. Згодна з заключэннем дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па будаўнічым праекце «Рэканструкцыя краязнаўчага музея ў Клімавічах», прадугледжваўся дэмантаж існуючага будынка з захаваннем ўчастка падмурка і аднаўленне сядзібы ў існуючых габарытах. Вось як перадаюць будучыя рамонтныя работы ў экспертным дакуменце:
«Проектом предусматривается максимальное сохранение аутентичных декоративных элементов, деревянной обшивки стен, фурнитуры, ограждения лестницы (балясины) с последующей реставрацией, восстановлением на прежнее место и воссозданием утраченных. Одна из внутренних стен здания воссоздается из аутентичного материала (бревен, сохранившихся в удовлетворительном состоянии)».
Прычым калі арыентавацца на гэты дакумент, то планавалася за 2020-2021 год (на працягу дзевяці месяцаў) здзейсніць рэканструкцыю аб’екта на агульную суму 1480,212 тысяч рублёў.
Выгляд музейнай экспазіцыі, прысвечанай ткацтву і народным промыслам у ціманаўскім Доме культуры. Крыніца: museum.by
У лютым 2021 года музейная экспазіцыя пераехала ў аграрадок Ціманава (лакалізуецца ў 200 метрах ад Клімавічаў праз рэчку Лабжанка) у сувязі з рамонтам дома-сядзібы Мяшчэрскіх. Для наведвальнікаў прадстаўлены частка этнаграфічнай калекцыі залы «Кірмаш на Клімаўшчыне», «Чайны пакой князёўны Марыі Мяшчэрскай». Аднак шэраг іншых частак музейнай экспазіцыі адсутнічаюць. Пры гэтым музейнымі супрацоўнікамі арганізоўваліся яшчэ часовыя выставы і праводзіліся музейныя заняткі. Музейная экспазіцыя дагэтуль размяшчаецца на другім паверсе Ціманаўскага сельскага Дома культуры.
Пасля пераносу музейнай экспазіцыі ў Дом культуры аграгарадка Ціманава на сайце Клімавіцкага райвыканкама з’явілася інфармацыя, што планы па рэканструкцыі сядзібы-музея змяніліся і перанесены на два гады. Згодна з гэтай інфармацыяй, планавалася на працягу 2022-2023 гадоў рэканструяваць помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя і стварыць новыя экспазіцыйныя залы.
Экспазіцыя-пакой княжны Мяшчэрскай у ціманаўскім Доме культуры. Крыніца: museum.by
Аднак ў 2020-2023 гадах ніякіх работ па рэканструкцыі/рамонце музея-сядзібы не рабілася. Больш за тое, не было ніякай інфармацыі (маўчала як раённая, так і абласная прэса), калі распачнецца рэканструкцыя музея ў Клімавічах. У канцы лютага 2024 года ў мясцовай прэсе з’яўляецца інфармацыя аб тым, што ў межах падрыхтоўкі Клімавічаў да абласных «Дажынак» шэраг будынкаў атрымаюць новае аблічча, у тым ліку і раённы краязнаўчы музей. Вось што піша журналіст мясцовай газеты «Родная ніва» пра стан аб’екта архітэктуры, цытуючы намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шапкіна:
«Он был построен в 1867 году и представляет особую архитектурную ценность. Однако со временем дом обветшал. Мы обратились к специалистам. ЧПТУП “МогилевПроектСервис” выдало техническое заключение о том, что здание находится в аварийно-опасном состоянии и непригодно к эксплуатации. Физический износ строительных конструкций — фундаментов, деревянных стен, чердачного перекрытия достиг 80 процентов.
Для того, чтобы провести реконструкцию объекта, был разработан проект. Генеральным проектировщиком выступило КУДП “Управление капитальным строительством г. Могилева”. Субподрядной организацией стал филиал “Брестреставрацияпроект” ОАО “Белреставрация”. Проектно-сметная документация уже прошла экспертизу. Генеральным подрядчиком проведения работ является ГУКПП “Могилевоблсельстрой”».
Якім чынам адбываецца рэканструкцыя
Праблемы ў музея-сядзібы з’явіліся відавочна з-за таго, што за савецкім часам гэты помнік (і наогул шматлікія помнікі ў Беларусі) асабліва ніхто не рамантаваў, абмяжоўваючыся ўпарадкаваннем знешняга выгляду аб’екта драўлянай архітэктуры. Таму відавочна, што раней ці пазней у драўлянага прыгожага будынка з’явіліся б праблемы.
Нарэшце ў канцы лютага 2024 года пачаліся рамонтна-будаўнічыя працы па ўсіх Клімавічах для падрыхтоўкі да «Дажынак», і гэты працэс закрануў напасрэдным чынам дом-сядзібу Мяшчэрскіх, які знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Пушкінскай, у непасрэднай блізкасці (30 метраў) да гасцініцы «Дружба». Вось што яшчэ пісала мясцовая газета «Родная ніва», спасылаючыся на загадчыка сектара культуры клімавіцкага райвыканкама:
«Важно сохранить аутентичные элементы постройки. Ценность представляет резьба на фронтоне, окна, двери, сами бревна, из которых сложен дом, и многое другое. При реконструкции музея специалисты будут сохранять элементы деревянного зодчества XIX века. Главная задача строителей — восстановить объект в том виде, в котором он был построен. Понятно, что время ничего не щадит, и поэтому при демонтаже различных частей здания мы будем делать анализ состояния древесины, чтобы по возможности сохранить ценные фрагменты».
Як словы спецыяліста сектара культуры Клімавіцкага райвыканкама, так і вышэй працытаваны экспертны дакумент сведчаць аб тым, што будынак будзе часткова адноўлены, але ва ўсёй разнастайнасці элементаў драўлянага дойлідства. Такі падыход нібыта не пярэчыць Венецыянскай хартыі 1964 года, што з’яўляецца аўтарытэтным дакументам па рэстаўрацыі і абвяшчае перадачу помнікаў будучым пакаленням ва ўсім багацці іх аўтэнтычнасці. Не пярэчаць такія падыходы і так званаму «Нарскаму дакументу аб сапраўднасці» 1994 года, які не проста адпавядае духу Венецыянскай хартыі, але і дапаўняе яе. Згодна з «Нарскім дакументам аб сапраўднасці», аўтэнтычнасць помніка складаецца з аўтэнтычнасці задумы і матэрыялу, аўтэнтычнасці атачэння, духу месца і тэхналогіі.
Рэканструкцыя «па-клімавіцку». Фота аўтара
Але калі паглядзець, якім чынам адбываецца так званая «рэканструкцыя», то пабачым, што да сядзібы Мяшчэрскіх ставяцца як да звычайнага драўлянага дома, а не як да помніка гісторыка-культурнай спадчыны. Будынак цалкам прыбралі (або лепш сказаць знеслі) ды пачалі будаваць новыя цагляныя падмуркі, матывуючы гэта зносам будаўнічых канструкцый на 80%.
Адзначым, што драўляная архітэктура — сапраўдны канструктар, які можна разабраць, перанесці або замяніць страчаныя дэталі пры неабходнасці. І ў рэкаструкцыі дома-музея Мяшчэрскіх нібыта гэта і планавалася зрабіць. Але тое, што адбываецца ў выніку — гэта фактычна вандалізм пад дзяржаўным дахам. Распачаліся будаўнічыя работы не для таго, каб укласці высілкі ў захаванне як мага больш аўтэнтычных канструкцый, а для таго каб паспець усе зрабіць да адкрыцця «Дажынак» і засвоіць грошы. І гэта пры тым, што тэхналогій працы з дрэвам шмат і яны розныя.
Праўда, беларускім чыноўнікі, асабліва на мясцовым узроўні, нават не пераймаюцца, каб максімальна захаваць аўтэнтычны будынак, і матывуюць гэта тым, што для сапраўднай і ашчаднай рэканструкцыі патрэбны вялікія грошы, а іх няма.
Замест аўтэнтычных лепяцца сучасныя падмуркі. Фота аўтара
Знос будынка цалкам нікога асабліва не бянтэжыць, гэтага не хаваюць, бо мясцовая «раёнка» нават размясціла фота знесенага музея-сядзібы, паказваючы, якія работы па ўпарадкаванні праводзяцца ў Клімавічах да адкрыцця «Дажынак».
Месца знесенага будынка музея, які паказала мясцовая раёнка. Крыніца: rodniva.by
Менавіта падзеі апошніх месяцаў сведчаць, што аўтэнтычнасць перліны горада Клімавічаў страчана незваротна і назаўсёды. Тое, што будзе захавана частка сцяны і дэкор, у тэорыі, канешне, добра, а на практыцы зробяць, хутчэй за ўсё, як заўсёды, для птушачкі. Больш за тое, цяжка ўявіць, каб будынак настолькі знасіўся, што давялося змяняць усе падмуркі, мяняючы іх на новыя.
Гэта, на вялікі жаль, сведчыць пра вельмі фармальны падыход да так званай «рэканструкцыі» важнага гістарычнага аб’екта Клімавічаў, які мясцовыя ўлады ляпілі на шматлікую прадукцыю горада (нататнікі, каляндарыкі і іншая памятная драбяза).
Калі спатрэбілася ўкласціся фінансава ў сапраўднае захаванне гістарычнай каштоўнасці, то чыноўнікі вырашылі лепш наняць яшчэ адну дзяржаўную структуру і падзяліць грошы за працу па «аднаўленні», чымся плаціць за дарагія тэхналогіі і ўсур’ёз спрабаваць захаваць унікальны драўляны архітэктурны помнік уласнага горада.
Хведар Прылёпаўскі, Budzma.org
Чытайце яшчэ:
У Лошыцкай сядзібе разабралі будынкі бровара, хоць абяцалі не чапаць
Музей Адраджэння з’явіцца ў Скарынаўскай бібліятэцы