Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю. Гэта адзін з этапаў праекту па стварэнні адзінага музейнага квартала, паведаміў старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, пішуць Мінск-навіны.

Фота: БелтА
— Забудову комплексу фарміруюць будынкі, якія адносяцца да помнікаў архітэктуры. Яны ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сярод іх: галоўны корпус музея на вул. Леніна, адміністрацыйны корпус на вул. Кірава. Вядома, нельга не згадаць і адміністрацыйна-экспазіцыйны корпус на вул. Карла Маркса, 24, — адзначыў В. Гуцько.
— Да канца лета плануецца прыступіць да рэканструкцыі галоўнага корпуса.
Нацыянальны мастацкі музей рыхтуецца да маштабнай трансфармацыі. Ён ператворыцца ў адзіны музейны квартал, у склад якога ўвойдуць будынкі на вул. Кірава, 25, вул. Леніна, 20 і 22, вул. К. Маркса, 24. Такім чынам плошча аб’екта значна павялічыцца.
Зараз асноўныя работы вядуцца ў будынку дырэкцыі на вул. Леніна, 22. Плануецца, што ў будучыні там размесцяцца экспазіцыйныя залы, дзе таксама будуць праводзіцца экскурсіі.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.