Большасць з тых, хто сочыць за гульнямі чэмпіянату свету па футболе, заўважылі рэкламны ролік маркі Ceresit, на якім зухаватыя мяшэчкі з будаўнічымі сумясямі гуляюць у футбол. Ролік прыкметны яшчэ і тым, што ён — беларускамоўны.
Чаму беларускі (і замежны) бізнэс усё часцей звяртаецца да беларускай мовы? Пра гэта мы пагутарылі з начальнікам аддзела маркетынгу беларускага аддзялення кампаніі Henkel, якая валодае маркай Ceresit.
Выказалі сваю думку пра перспектывы беларускамоўнай рэклам і іншыя ўдзельнікі Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak!, які адбыўся 7 ліпеня ў Мінску. На ім абралі самыя ўдалыя рэкламныя ідэі году, створаныя на беларускай мове. Тут былі і вядомыя сотням тысячаў беларусаў відэаролікі, і нікому не вядомая рэклама — бо забароненая. Гаворка вядзецца пра макет рэкламнага шчыта, які Мінгарвыканкам не дазволіў да ўстаноўкі на вуліцах горада. Тым не менш, ён атрымаў прыз фестывалю Adnak! Чаму так адбылося? Якая міжнародная карпарацыя з’яўляецца самай беларускамоўнай? Як выглядае найлепшая беларускамоўная рэклама?
Глядзіце відэа (+ найлепшыя беларускамоўныя відэаролікі):
Ідэя зладзіць фэст, які будзе спрыяць з’яўленню якасных беларускамоўных рэкламных прадуктаў, належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У арганізацыі фестывалю дапамагаў спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by.