У Жыровіцах аднаўляюць барочную царкву XVIII стагоддзя. Ад арыгінальнага помніка пакінулі толькі пяць брусоў

Праект «рэканструкцыі» Георгіеўскай царквы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прадугледжваў захаванне менш як паловы зрубу, але ў рэчаіснасці ад старога помніка не засталося амаль нічога, піша «Наша Ніва».

zhyrovicy.jpgАдбудова Георгіеўскай царквы ў Жыровіцах з новага бруса. Фота: тэлеграм-канал «Жизнь Слонима Slonim LIVE»

Разыходжанне з праектам заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Рэканструкцыя Георгіеўскай царквы на мясцовых могілках, якая зводзіцца да таго, што яе разбіраюць да падмуркаў і збіраюць нанова, пачалася ў маі гэтага года, выклікаўшы шмат асцярог, што гэта чарговы акт вандалізму ад Рускай праваслаўнай царквы.

zhyrovicy-02.jpg
Яшчэ летась з царквы знялі ўсю шалёўку, а на могілках павысякалі ўсе дрэвы. Фота: sobory. ru

Праект, распрацаваны «Гроднаграмадзянпраектам» пад кіраўніцтвам Алены Счаснай, прадугледжваў захаванне менш чым паловы зруба — толькі 40%. Цалкам ва ўтыль спісваецца амаль увесь аўтэнтычны матэрыял: кроквенная сістэма даху, перакрыцці, канструкцыя купала, шалёўка, карнізы, адлівы, падлогі, лесвіца.

Цёмным колерам пазначаны фрагменты зруба, якія павінны былі быць цалкам заменены новым брусам. Чарцёж з праектнай дакументацыі 

Але і ў выпадку са зрубам была прыпіска, што ў такім аб’ёме яго захаваюць толькі калі пры разборцы храма раптам не выявяцца «схаваныя дэфекты» ў тых брусах, якія хацелі паўторна выкарыстаць.

Цяпер, мяркуючы па апошніх фотаздымках, Георгіеўскую царкву ўзвялі нанова на поўную вышыню сцен і прыступілі да кроквеннай сістэмы даху.

zhuroviczy-03.png

zhyrovicy-04.jpg
Цёмны вянец уверсе зрубу апсіды — усё, што захавалі ад арыгінальнай Георгіеўскай царквы. Фота: тэлеграм-канал «Жизнь Слонима Slonim LIVE»

Актывісты пабачылі, што пры адбудове царквы замест заяўленага ў праекце аб’ёму захавалі толькі пяць старых брусоў у апсіднай частцы царквы — яны кантрасна вылучаюцца на фоне светлых новых брусоў.

zhyrovicy-05.jpg
Адбудова Георгіеўскай царквы ў Жыровіцах з новага бруса. Фота: тэлеграм-канал «Жизнь Слонима Slonim LIVE»

Узнікае парадокс карабля Тэсея — калі ўсе часткі аб’екта замяніць на новыя, ці застаецца аб’ект тым жа аб’ектам? Або мы назаўжды страцілі яшчэ адзін помнік барока, узяўшыся яго аднаўляць?