“Роднай мове быць штодзень” – пажаданне ад Анатоля Вярцінскага

23 лютага ў 76-ай СШ г. Мінска прайшло свята ў гонар Дня роднай мовы.

У госці да вучняў прыйшлі паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы Анатоль Вярцінскі і спявачка Белдзяржфілармоніі Таццяна Грыневіч-Матафонава.

На сустрэчы вельмі гарманічна гучала музыка і паэзія.У гонар 250-годдзя М. К. Агінскага прагучаў паланез “Развітанне з Радзімай” на словы С. Сокалава- Воюша. А. Вярцінскі прачытаў свае новыя вершы, а прыканцы выступу зрабіў выснову, што “свята роднай мовы ў кожнага з прысутных павінна быць кожны дзень, а не адзначацца раз на год”. Вучні з задавальненнем цытавалі вершы беларускіх паэтаў, за што некаторым з іх былі ўручаныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Для паважанага госця таксама знайшоўся падарунак – песня на ягоныя верш “Два полі” ў выкананні Т. Грыневіч-Матафонавай.