• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.06.2022 | Культура Грамадства Літаратура Беларуская мова Тэатр

Спектакль па матывах твора Быкава будзе па-руску. Што сталай прычынай русіфікацыі Тэатра юнага гледача?

У Беларускім Дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача пачалі з’яўляцца рускамоўныя пастаноўкі. Гэта адзін з шасці беларускіх тэатраў, у якім рэпэртуар да нядаўнагя часу быў цалкам на беларускай мове. Зараз да афішы тэатра прыцягнула ўвагу новая пастаноўка па матывах аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада» — яна будзе па-руску. Дык што стала прычынай русіфікацыі спектакляў?


20220609.jpg

Чаму Быкаў загучыць па-руску?

22 чэрвеня, у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у тэатры юнага глядача запланаваны паказ пастаноўкі «Альпы. Сорок первый».

«Сапраўднае глыбокае пачуццё не выбірае час і месца. Немагчыма прадбачыць, калі і як яно з’явіцца. Іван і Джулія, якія ўцяклі з аўстрыйскага канцлагера ў самым пачатку полымя Вялікай Айчыннай вайны, былі разам усяго тры дні. Тры самых страшных для іх і ў той жа час самых выдатных і шчаслівых дні ў іх жыцці...» — пішуць у афішы і дадаткова зазначаюць, што спектакль будзе на рускай мове. Дык чаму ж пастаноўка па матывах твора Васіля Быкава, які усе свае творы пісаў па-беларуску, загучыць на рускай мове?

Гэта не першая пастаноўка ў тэатры юнага гледача на рускай мове, ужо паказвалі спектакль «Время выбрало за них». Зараз у афішы значыцца 12 пастановак, на беларускай мове з іх — ужо толькі 8. Тэндэнцыя на павялічэнне колькасці рускамоўных спектакаляў звязаная з прызначэннем на пасаду кіраўніка тэатра заслужанай артысткі Беларусі Веры Паляковай — жонкі міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Да яе тэатрам кіраваў Уладзімір Савіцкі, яго звольнілі ў студзені бягучага года.

af1a0aa8e1d34d3a24f66fdab47d43dc.jpg

23 сакавіка 2022 года Вера Палякова ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё анансавала сваё будучае прызначэнне на гэтую пасаду і заявіла аб патрэбе ставіць спектаклі на абедзвюх дзяржаўных мовах: «Я лічу, спектаклі павінны быць на дзвюх мовах: і на беларускай, і на рускай. Тады ў тэатра ёсць камерцыйная гісторыя. < ... > Дзяржава заўсёды працягне нам руку дапамогі, але мы не павінны сядзець на гэтай прышчэпцы. Мы павінны навучыцца самі зарабляць грошы».

Калі такая тэндэнцыя з пастаноўкамі ў тэатры юнага глядача працягнецца, то ў Беларусі застанецца ўсяго 5 тэатраў з рэпертуарам цалкам па-беларуску.

Пра што распавядаў Васіль Быкаў у «Альпійскай баладзе»?

Гэты твор Быкава быў апублікаваны ў 1964 годзе ў часопісе «Маладосць» № 1. У ім аўтар распавядае пра тры дні жыцця ўцекачоў з фашысцкага палону ў Альпах: беларуса, савецкага салдата Івана і італьянкі Джуліі, якія сустрэліся выпадкова. Спачатку салдат спрабуе пазбавіцца ад Джуліі, але хутка героі пачынаюць адчуваць сімпатыю адзін да аднаго.

Vasil_Bykaў__Alpijskaya_balada.jpeg

Івану і Джуліі трэба разам перажыць самыя вялікія цяжкасці ў сваім жыцці. Напалоханыя, разгубленыя, стомленыя і галодныя героі блукаюць у гарах, разумеючы, што горы могуць быць яшчэ і прыгожыя.

Сам Васіль Быкаў быў франтавіком на той вайне і потым узгадваў, што сюжэт да твора ён занйшоў падчас вайны ў аўстрыйскім гарадку, дзе сустрэў італьянку Джулію, якая шукала рускага палоннага.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип