“Рыфмы” Руслана Вашкевіча

02.12.2008 Культура

6 снежня ў галерэі “Падземка” вядомы беларускі мастак Руслан Вашкевіч прэзентуе свой новы праект “Рыфмы”.

Праект працягвае распачаты мастаком раней дыялог з “мастацтвам”. Калі ў выставе “Second Second Hand” асноўнай тэмай для імправізацыі было класічнае музейнае Вялікае Мастацтва, то цяпер асабістыя раннія і нядаўнія працы аўтара сталі аб’ектам мастацкага даследавання і новай фатаграфічнай рэінкарнацыі. “Усе мы чыесьці рыфмы, а ўсё астатняе — гэта знешні адпаведнік нашым унутраным уяўленням, супадзенне інтанацый, рытм цёпла-халодных рухаў,” — лічыць Руслан Вашкевіч.

У новым праекце карціна ўступае ў цікавы дыялог са сваёй фотаверсіяй, у фатаграфію пранікае вірус мастацкасці.

Працы Руслана Вашкевіча з bar_london

Аўтар: карыстальнік жж llazonga