• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.04.2022 | Грамадства Тэатр

«Сабакі Эўропы», якія не перажылі вайну. Што не так з прэм’ерай Беларускага Свабоднага тэатра

Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч паглядзеў спектакль Беларускага свабоднага тэатра «Сабакі Эўропы» і спецыяльна для @by_culture апісаў свае ўражанні ад лонданскага эфіру і мінскага паказа, які ён бачыў у 2020-м.


14.jpg
Фота: Linda Nylind

Сёлетнюю пастаноўку «Сабак Эўропы», што адбылася ў лонданскім тэатры Barbican 12 сакавіка, чамусьці пазіцыянавалі як сусветную прэм’еру, хоць гэта не зусім так.

У сакавіку 2020-га Свабодны, які гадамі працаваў у напаўпадполлі, скарыстаўся апошнімі бонусамі непрацяглай адлігі дзясятых і адкрыта зладзіў прэм’еру ў цэнтры Мінска. Зрэшты, паказаў адбылося няшмат. Спачатку планы перакрэсліў каранавірус, а потым акцёраў зацягнуў вір грамадскага жыцця і рэпрэсіі, адкуль яны «вынырнулі» ўжо за мяжой.

Зразумела, для англічан ды прадстаўнікоў беларускай дыяспары пастаноўка напраўду сталася навінкай. Але для беларускіх гледачоў (шмат хто змог паглядзець лонданскі спектакль у youtube-трансляцыі, якой падзяліўся Свабодны) відавочна, што гаворка ідзе не пра паўнавартасную прэм’еру, а хутчэй пра адаптацыю і перанос ранейшага спектакля на новую сцэну.

Амаль тая ж інсцэніроўка, што засноўваецца на аднайменным рамане Альгерда Бахарэвіча (яна належыць рэжысёру Мікалаю Халезіну і драматургу Марыі Бяльковіч). Супадаюць кампазіцыя і мізансцэны, выканаўцы амаль тыя ж (хоць да каманды далучыўся колішні акцёр РТБД Ілья Ясінскі). Ды ўсё ж перанос спектакля з Беларусі ў Вялікабрытанію даў нечаканы эфект: «Сабакі Эўропы» сталі ўспрымацца зусім па-іншаму.

Адно з тлумачэнняў — шчырая вера стваральнікаў спектакля ў сваю канцэпцыю.

Яшчэ на мінскім паказе гледачоў бянтэжыў заблытаны сюжэт — без папярэдняга прачытання кнігі асобныя лініі пра выдуманую мову бальбуту і спробы стварыць Крыўю заставаліся незразумелымі. Упэўнены, што англамоўная аўдыторыя — падчас спектакля ішлі субтытры — сутыкнулася з тымі ж цяжкасцямі.

І ў Мінску, і ў Лондане акцёраў часам было не чуваць. Цяжка зразумець, у чым тут прычына — ранейшая праблема з пераходам з маленькіх пляцовак на вялікую або тэхнічныя праблемы ў трансляцыі.

15.jpg
Фота: Linda Nylind

І тады, і сёння расчароўвалі дастаткова банальныя харэаграфічныя ўстаўкі (кшталту, цыганскіх танцаў, якія ўспрымаліся як штамп). У Мінску я на гэтыя недахопы імкнуўся не звяртаць увагу. Цяпер жа яны рэжуць вока, бо сталі часткай іншых праблем.

У Мінску на першы план выходзіў шыкоўны дуэт акцёраў Аляксея Нарановіча і Юры Дзівакова. Аляксей у першай дзеі увасабляў вобраз з выгляду недалёкага, хітраватага, але пры гэтым кемлівага падлетка Маўчуна, жыхара вёскі Белыя Росы, якая знаходзіцца недалёка ад заходняй мяжы расійскага Рэйху — менавіта ў гэтую дзяржаву (паводле антыўтопіі Бахарэвіча) ўвайшла Беларусь. У другой Нарановіч ператвараўся ў Тэрэзіуса Скіму — супрацоўніка службы ідэнтыфікацыі неапазнаных асоб, якога гоніць па кантыненце іскра цікавасці да дзіўнага памерлага паэта. Дзве дзеі звязваліся арыгінальна: у антракце Нарановіч раздзяваўся, бегаў па сцэне, дэманструючы цела ў выдатнай фізічнай форме, а ў пачатку другога дзеяння нацягваў адзенне, нібы мяняючы скуру.

16.jpg
Фота: Linda Nylind

У сваю чаргу Юра Дзівакоў не толькі па-майстэрску пераўвасабляўся то ў бацюшку, то ў маёра са спецслужбаў, то ў незнаёмца, які сустракаў Скіму ў фінале спектакля. У яго дуэце з Нарановічам адчувалася акцёрская хімія, якая — асабліва ў першай дзеі — дапамагала трымаць інтрыгу. Да таго ж паводзіны героя Юры — хітрага ды цынічнага службоўцы, ворага, які варты павагі — цудоўна кантраставалі з дзеяннямі мясцовай адміністрацыі Белых Росаў — павярхоўнымі пустымі людзьмі. Іх паводзіны яшчэ ў Мінску інтэрпрэтаваліся ў дастаткова аднабаковым сатырычным ключы, але дзякуючы ўзаемадзеянню з Дзіваковым узнікаў цікавы акцёрскі ансамбль.

У лонданскай версіі Нарановіч застаўся і іграе на ранейшым годным узроўні. Алё ён нагадвае птушку з адным крылом: Дзівакоў са спектакля сышоў, дуэт разваліўся, хімія знікла. Больш няма і адчуванне ансамблю. Інтэрпрэтаваць гэтую гісторыю праз паўнаватасны фарс не атрымліваецца: акцёры, якія ўвасабляюць мясцовую адміністрацыю, зрываюцца на эмоцыі. У выніку ў асобных вясковых сцэнах дзеянне ператвараецца з сатыры ледзь не ў балаган.

Але самая галоўная праблема гэтай пастаноўкі ў тым, што яна — і па сваім узроўні, і па закладзеным у ім мэсіджах — засталася ў мірным, дарэвалюцыйным і даваенным 2020-м. Ужо тады «Сабакі» ўспрымаліся як тыповы беларускі эксперыментальны спектакль са сваімі плюсамі і мінусамі. Падзеяй хутчэй з’яўлялася не сама пастаноўка, а яе паказ у цэнтры Мінска, які яшчэ на некалькі «сантыметраў» пашыраў тэрыторыю дазволенага.

Але тады ў спектаклі адчувалася выразная канцэпцыя: «Сабакі Эўропы» паказвалі, што адмова ад культуры можа прывесці Захад у той жа стан, у якім у 2049 годзе — час падзей спектакля — знаходзіцца Усход (адна з эфектных сцэнаў у другой дзеі — спальванне кніг). Гэтая ідэя адпавядала раману: у змрочнай антыўтопіі Бахарэвіча нашая нацыя існавала ў стане поўнага выраджэння. Такая канцэпцыя апраўдвала і дуалізм, закладзены ў кампазіцыі пастаноўкі. 

17.jpg
Фота: Linda Nylind

Але з таго часу шмат чаго змянілася. З сакавіка 2020-га беларусы пражылі некалькі жыццяў, але пераасэнсавання гэтага досведу ў спектаклі няма. Кантраст паміж падзеямі, што бачыш з экранаў манітораў, і асобнымі сцэнамі, у якіх бачныя элементы сатырычнай клаўнады, занадта яркі. Не тое, што жахнуцца, цяжка нават успрыняць усур’ёз падзеі, што адбываюцца ў Белых Росах. У выніку агульная канцэпцыя распадаецца, дуалізм сябе не апраўдвае, а гісторыі, расказаныя ў пастаноўцы, існуюць самі па сабе.

18.jpg
Фота: Linda Nylind

Напэўна, у глыбіні душы пра такую неадпаведнасць здагадваліся і стваральнікі «Сабак». Мо, таму ў спектаклі з’явіліся непрацяглыя кадры з акцыі пратэстаў, карта Рэйху, куды трапляюць Беларусь, Фінляндыя ды яшчэ і частка Азіі, ды знакамітае пажаданне расійскаму караблю неадкладна накіравацца на тры літары. Але такія ўстаўкі хутчэй успрымаюцца як механічныя і крыху рытуальныя.

У новай пастаноўцы Свабоднага ёсць свае плюсы. Стыльная камп’ютарная графіка (мастак па святле і відэа — Рычард Уільямсан) і музыка Сяргея Неўскага перадаюць атмасферу падарожжа, якое здзяйсняе галоўны герой. Ды і акцёры імкнуцца выконваць свае задачы ў акрэсленых рэжысёрам межах.

Але пакуль галоўнае значэнне новых «Сабак» — у прасоўванні айчыннай культуры за мяжой і акцэнтаванне ўвагі на беларускай павестцы. А гэта, згадзіцеся, таксама нямала.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM