Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта апублікаваў вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня за 2017–2018 гады. У ім рэспандэнтаў пыталіся і пра родную мову – паведамляе Свабода.
«Якую мову вы лічыце роднай?», — з такім пытаньнем супрацоўнікі ІАЦ зьвярнуліся да беларусаў. Беларускую мову роднай назвалі 48% апытаных, расейскую — 43%, вынікае з апублікаванага даследаваньня (PDF).
Паводле апытаньня, большасьць сельскага насельніцтва роднай лічыць беларускую мову, такіх 66%.
Сярод моладзі ў Беларусі беларускую мову як родную называюць 43% апытаных, расейскую — 41,5%.
У аналягічным дасьледаваньні ІАЦ за 2008 год роднай беларускую мову называлі 51% апытаных, расейскую — 35%.
Падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе беларускую мову назвалі роднай 60% беларусаў.