Самалёт з шоў “Маленькі прынц” можна пабачыць у цэнтры Мінска

21.04.2017 Афіша

Ад сёння ў холе гандлёвага цэнтру  Galleria Minsk ўсе жадаючыя могуць сфатаграфавацца з 4-мятровай мадэллю самалёта, пабудаванай паводле французкага паўтараплана «Ньюпор 17» узору 1916 года. Яна стане часткай дэкарацый дзіцячага шоў «Маленькі прынц», паказ якога стартуе ў арт-центры «Кропка» ў суботу 29 красавіка.

DSC_1012

Гэтую і іншыя дэкарацыі да шоў «Маленькі прынц» паводле знакамітай казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы распрацавала беларуская каманда дэкаратараў пад кіраўніцтвам мастака Уладзіміра Дарашкевіча, якая працавала на фільмаз «Паляванне на піранню» (2006), «Сага пра хантаў» (2009), «Сувязь часоў» (2010), «1812: Уланская балада» (2012) і іншых буйных праектах. Яны будавалі дамы і цэлыя вёскі, агромістыя цэпеліны і іншыя аб’екты. Не менш уражваючымі будуць і дэкарацыі «Маленькага прынца».

– Мы робім тое, што ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў – паўнавартаснае тэатральнае шоў з насычаным візуальным складнікам, – кажа прадусар «Маленькага прынца» Сямён Шапчыц. – Каб дзеці і дарослыя не проста прыходзілі і слухалі тэкст у выкананні актораў, а пераносіліся ў іншую рэальнасць. У дадатак да дэкарацый будзем выкарыстоўваць праекцыі і 3D-мапінг. Пустыня ды іржаное поле, планеты ды астэроіды, самалёт і зорнае неба – у нашым шоў усё будзе па-сапраўднаму.

Гісторыя Маленькага прынца – хлопчыка з астэроіда Б-612, які падарожнічае па розных кутках сусвету, – адна з улюбёных казак свету. З часоў першай публікацыі ў 1943 годзе яе пераклалі на 300 моваў – гэта самая перакладаная кніга за ўсю гісторыю чалавецтва пасля Бібліі і Карана. Агульны наклад твору перавысіў 200 мільёнаў экземпляраў.

DSC_1005

Паказы праекту будуць адбывацца ў арт-цэнтры «Кропка» (ГЦ Galleria Minsk, 5 паверх) з 29 красавіка да пачатку чэрвеня. Дзеля максімальнага камфорту маленькіх гледачоў кожны паказ разлічаны толькі на 60 чалавек. Па працоўных днях квіток каштуе 20 рублёў, сямейны (3 чалавекі) – 50 рублёў. Па выходных – 25 і 65 рублёў адпаведна. Дзеці да 3 год у суправаджэнні дарослага – бясплатна. Інфалінія: (029) 650 99 99.

Продаж квіткоў тут.

Графік паказаў:

СУБ. 29 апреля –  17:00

НЯДЗ. 30 апреля – 13:00  15:00  17:00

ПАН. 1 мая – 13:00  15:00  17:00

АЎТ. 2 мая – выходны

СЕР. 3 мая – 18:30

ЧАЦ. 4 мая – 18:30

ПЯТ. 5 мая – 18:00

СУБ. 6 мая – 15:00  17:00

НЯДЗ. 7 мая – 13:00  15:00  17:00

ПАН. 8 мая – 13:00  15:00  17:00

АЎТ. 9 мая – 13:00  15:00  17:00

СЕР. 10 мая – 18:30

ЧАЦ. 11 мая – 18:30

ПЯТ. 12 мая – 18:00

СУБ. 13 мая – 13:00  15:00  17:00

НЯДЗ. 14 мая – 13:00  15:00  17:00