Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Калі і як у ВКЛ з’явілася традыцыя рыцарскіх турніраў? Што было да гэтага? Меч, булава, кап’ё, цэп, алебарда... — якую зброю абіралі? Хто з вялікіх князёў быў галоўным фанатам турніраў? Ці выступала наша шляхта на замежных рысталішчах і як сябе паказвала? Чаму на Масковіі не хацелі біцца з іншаземцамі?