Хто зруйнаваў дзяржаву? Саксонцы на троне Рэчы Паспалітай. Новы выпуск відэапраекта «Сармат»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Як саксонцы аказаліся на троне Рэчы Паспалітай? Ці быў Аўгуст ІІ сапраўды «моцным»? Аўгуст ІІІ — лянівы і бязвольны манарх? Чаму ў Сасаў не атрымаліся рэформы — хто вінаваты? Ці каралеўская ўлада была абсалютнай? Да чаго тут Расія? За што сучаснікі хвалілі «час Сасаў»? Праўда і міфы пра больш як 60-гадовае панаванне дынастыі Веттынаў.